Грамадства22

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі

У Камянецкім раёне выставілі на продаж незвычайны дом — былую плябанію, то-бок жыллё каталіцкага святара. Ён знаходзіцца ў вёсцы Воўчын і вылучаецца тым, што цалкам прыстасаваны для жыцця і не патрабуе капітальнага рамонту, хоць і каштуе даволі дорага, піша Times.by.

Фота: Дзяржкаммаёмасць

Пачатковая цана аб’екта — 1 мільён рублёў, што прыкладна адпавядае 340 тысячам даляраў. Гэта двухпавярховы цагляны дом плошчай 367 квадратных метраў з мансардай, падвалам і дзвюма ацяпляльнымі прыбудовамі. Разам з будынкам прадаецца і вялікі зямельны ўчастак плошчай 1,7 гектара.

Асноўная перавага дома — наяўнасць усіх неабходных камунікацый: электрычнасці, вады, каналізацыі, ацяплення і нават тэлефоннай сувязі.

Будынак стаіць у маляўнічым месцы — проста насупраць галоўнай славутасці Воўчына, касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Гэты храм у стылі барока быў узведзены ў 1733 годзе, у савецкія часы занядбаны, а цалкам адноўлены ў 2020-м. Сам дом святара з’явіўся прыкладна на мяжы ХІХ—ХХ стагоддзяў.

Дом не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму будучы ўладальнік не будзе абмежаваны строгімі патрабаваннямі пры яго выкарыстанні.

Прадае аб’ект адкрытае акцыянернае таварыства «Белавежскі», вытворца мясной прадукцыі, які рэалізуе непатрэбную маёмасць праз таргі Дзяржкаммаёмасці. Аўкцыён запланаваны на 27 студзеня і адбудзецца ў Брэсце, калі знойдуцца ахвотныя набыць гэты рэдкі лот.

Воўчын, дарэчы, вядомы ў гісторыі як радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага: менавіта тут ён нарадзіўся 17 студзеня 1732 года. У 1938 годзе ягоны прах быў перанесены з санкт-пецярбургскай (тады гэты горад называўся Ленінград) базілікі Святой Кацярыны Александрыйскай ў пахавальню воўчынскага касцёла. Аказалася, што гэта не была добрая ідэя, бо ўжо праз год пачалася Другая сусветная вайна з прыходам савецкай улады. Пахаванне Панятоўскага было разрабаванае, а ў 1994 годзе тое, што ад яго засталося, было перанесена ў сабор святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве.

Каментары2

  • вось так
    12.01.2026
    Рэшткі адзення і пахавальнага інвентара Панятоўскага да гэтага часу ходзяць па руках калекцыянераў
  • Так ёсць
    13.01.2026
    вось так, так, дзякуючы той "брыгадзе" якая праводзіла эксгумацыйныя працы, расцягнулі на сувеніры для сваіх сяброў.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць