Свет1313

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш папярэдзіў краіны-ўдзельніцы, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый можа сутыкнуцца з непазбежным фінансавым крахам. Паводле яго слоў, крызіс выкліканы масавымі нявыплатамі членскіх узносаў, а таксама бюджэтным правілам, паводле якога нявыкарыстаныя сродкі трэба вяртаць дзяржавам, піша Reuters.

Антоніу Гутэрыш. Фота: AP Photo/Yuki Iwamura

У лісце ад 28 студзеня Гутэрыш адзначыў, што фінансавае становішча працягвае пагаршацца, ставячы пад пагрозу рэалізацыю праграм ААН. Да канца 2025 года агульная запазычанасць па ўзносах дасягнула рэкордных 1,57 мільярда даляраў. Калі сітуацыя не зменіцца, арганізацыя можа застацца без грошай ужо летам, і тады ёй давядзецца радыкальна перагледзець свае фінансавыя правілы.

Асноўныя цяжкасці ўзніклі пасля таго, як ЗША — найбуйнейшы донар ААН — істотна скарацілі фінансаванне і адмовіліся ад абавязковых плацяжоў у асноўны і міратворчы бюджэты. Акрамя таго, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра стварэнне альтэрнатыўнай Рады міру, якая, на яго думку, можа замяніць ААН.

Напрыканцы 2025 года 48 краін не аплацілі свае ўзносы цалкам, сярод іх былі ЗША і Расія, хоць пазней Расія ўсё ж пералічыла астатні 71 мільён даляраў. Кітай, наадварот, выканаў усе абавязацельствы ў поўным аб’ёме. Памер узносаў залежыць ад эканамічнай вагі краіны: ЗША забяспечвалі каля 22% бюджэту ААН, Кітай — каля 20%.

Каб выправіць сітуацыю, у мінулым годзе Гутэрыш ініцыяваў рэформу ААН (праект UN80), накіраваную на скарачэнне выдаткаў і павышэнне эфектыўнасці. У выніку бюджэт арганізацыі на 2026 год удалося зменшыць на 7%, да 3,45 мільярда даляраў.

Каментары13

  • Вот только
    30.01.2026
    После морального краха о финансовом не плачут!
  • ААН трымайся
    30.01.2026
    Выказваю сваю глыбокую заклапочанасць і занепакоенасць)
  • Ну і што будзе
    31.01.2026
    Опро, добра але што замест? Ліга Нацый сканала і пачалася II Сусветная вайна

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць