Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі
Дзіяна не чакала, што ў свае 25 будзе мець праблемы з сэрцам. Але нядаўна яна трапіла ў бальніцу — пасля паездкі на звычайным мінскім тралейбусе.

Пра свае прыгоды Дзіяна расказвае ў тыкток-акаўнце. Паводле яе слоў, усё адбылося 27 студзеня прыкладна а 16.45.
Знаходзячыся на прыпынку «Цэнтр міласэрнасці», дзяўчына паспрабавала зайсці ў тралейбус №44. Яна ўбачыла, што ў задніх дзвярах тралейбуса ўпаў хлопец, але падумала, што ён проста п'яны — цяпер дзяўчына думае, што яго ўдарыла токам.
Тое, што здарылася з ёй праз некалькі секунд, Дзіяна апісвае словамі «мяне літаральна прымагніціла да поручня:
«Як толькі я ўзялася за поручань і ступіла на платформу, мяне проста прашыбла. Гэта быў пякельны боль. Мяне пачало трэсці, і ў галаве толькі адна думка — гэта ток. Далей пустата.
Апрытомнела я ўжо ў сярэдзіне салона. Людзі сказалі, што я страшна крычала і нейкі мужчына літаральна адцягнуў мяне ад дзвярэй».
Гэтыя адчуванні яна не хутка забудзе:
«Цягліцы скруціла, нагу паралізавала на месцы. Калі б не мужчына-пасажыр, які мяне адцягнуў, не ведаю, што б са мной было».
У шокавым стане дзяўчына ўсё ж здолела падняцца і паехаць далей па сваіх справах. Але недзе праз гадзіну яна апынулася дома і зразумела, што адчувальнасць у назе дагэтуль не вярнулася. Тады Дзіяна выклікала хуткую дапамогу, і яе шпіталізавалі.
Дзіяна трапіла на лячэнне ў мінскую бальніцу №4. Там у яе выявілі праблемы з сэрцам, апёкі і траўму галенастопа.
У тыктоку Дзіяна публікуе здымкі свайго танометра. На адным з іх зафіксаваны ціск 159/95 і пульс 108, то-бок паказчыкі моцна павышаныя.
Беларуска дагэтуль на лячэнні. Да яе ўжо прыходзілі ў бальніцу следчы і міліцыянер, каб пагаварыць пра здарэнне, і сама Дзіяна не хоча пакідаць гэтую гісторыю без адказаў. Дзяўчына піша ў каментарах, што пасля выпіскі з бальніцы яна плануе ісці ў суд.
Выглядае, што ёй давядзецца лячыць пасля падзеі не толькі цела, але і душу:
«Дактары спрабуюць уціхамірыць ціск і аднавіць сардэчны рытм жменямі таблетак. Цяпер я абвешаная датчыкамі: сёння паставілі СМАД, да гэтага быў холтэр […]
Кожную ноч я зноў і зноў вяртаюся ў той момант, момант удару токам. Суседка па палаце кажа, што я крычу ў сне і кідаюся па ложку. Маё цела проста не можа забыць той жах».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў
Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі
Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
маўчу