Кіно77

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў

Гэты расійскі праект у топе па пошукавых запытах беларусаў. Тамтэйшы стрымінг «Кіён» зняў файны фантастычны серыял, у якім можна знайсці і палітычныя ноты.

Фота: кадр з трэйлера

Месца, куды можна лёгка трапіць, але адкуль складана збегчы, якое жыве пад моцным паліцэйскім кантролем і коціцца ў галечу ды анархію. Рэгіён, які дэградуе ва ўмовах ізаляцыі, дзе дзяржава гвалтоўна забірае дзяцей і пакідае пасля сябе брацкія могілкі.

Як ні дзіўна, але гэта рэаліі серыяла «Рэзервацыя», які знялі ў цяперашняй Расіі. Куды глядзіць цэнзура?

Сяргей, жыхар расійскай глыбінкі, вяртаецца дахаты пасля шматгадовай адсутнасці. Былы следчы, ён правёў шмат гадоў за кратамі. Мужчына хоча ўз'яднацца з жонкай і дачкой, якія засталіся ў яго дома, але аказваецца, што ён проста едзе з адной зоны ў іншую.

Яго гарадок цяпер — закрытая тэрыторыя, ці, як кажуць мясцовыя, рэзервацыя. Уваход туды моцна абмежаваны, хаця і адносна бяспечны сам па сабе, а вось выйсці адтуль і захаваць пры гэтым жыццё могуць толькі адзінкі.

Фота: кадр з трэйлера

Ніхто не ведае, чаму ўзнікла анамалія і колькі яшчэ яе цярпець. Але нават калі яна знікне, будзе складана вярнуць мінулае жыццё, бо за некалькі гадоў анамаліі мястэчка змянілася непазнавальна. Паводле даты на камерах назірання, дзеянне адбываецца ў 2024 годзе, але ж навокал віруюць 1990-я: стыхійныя рынкі, ношанае адзенне, жэтоны на сувязь, паўкрымінальныя аўтарытэты і пазнавальная разруха, сімвал таго часу.

На вяршыні харчовага ланцужка — Незалежнае крызіснае агенцтва. Гэтыя імправізаваныя сілавікі падмялі пад сябе ўладу ў мястэчку і не даюць анархіі ў ім канчаткова перамагчы, а заадно і выкарыстоўваюць сітуацыю сабе на карысць.

Кіраўнік агенцтва тым часам завёў раман з цяпер ужо былой жонкай Сяргея. У панурым свеце новых 1990‑х яму не рады, але ёсць яшчэ нешта, чым ён можа быць карысны сваёй сям'і. Сяргей спрабуе разблытаць дэтэктыўную гісторыю, звязаную з маладой жыхаркай мястэчка, і паказвае ўсё новыя адценні жыцця ў рэзервацыі.

Серыял знялі па рамане «Прынцып цотнасці» ад фантаста Станіслава Гімадзеева. Сюжэт, створаны больш за 20 гадоў таму, для серыяла моцна памянялі. Прыбралі, напрыклад, той самы прынцып цотнасці, які ў кнізе вызначаў, ці зможа нехта з жыхароў рэзервацыі выбрацца ў вольны свет: калі колькасць жыхароў павялічвалася з цотнай лічбы да няцотнай, адзін чалавек атрымліваў магчымасць выйсці.

Фота: кадр з трэйлера

У фільме ўсё не так. Выйсці з зоны па-ранейшаму магчыма, але робяць гэта толькі выбраныя адзінкі — людзі, якія выйгралі ў спецыяльную латарэю (спадзявацца на яе сумленнасць не даводзіцца). Што да галоўнага героя, у кнізе гэта не следчы, які вяртаецца дахаты пасля турмы, а постсавецкі інжынер у камандзіроўцы. Але ж серыяльны варыянт нашмат лепш пасуе да нашага часу.

Калі рэзервацыя — увасабленне сучаснай Расіі, то своечасова гучыць нават цвятаеўскі «Рэквіем», які ўклалі ў вусны ўдзельніцы местачковага конкурсу талентаў: «Ужо колькі іх упала ў гэтую бездань, раскрытую ўдалечыні!»

Беларусаў «Рэзервацыя» зацікавіла — серыял мае добрую статыстыку па пошукавых запытаў у нашай краіне. Паспрыяла, выглядае, і знаёмая атмасфера 1990-х, і закручаны сюжэт, а мо і антыўтапічны свет «Рэзервацыі».

Цікавая рыса серыяла: ён прадказальна збочвае з тэмы таталітарызму, створанага ў рэзервацыі, на разборкі ў крымінальным свеце і ў асабістых адносінах. Гэта выглядае дзікасцю, і ледзь не большай, чым калі б у цэнтры сюжэта былі ўмовы жыцця ў анамаліі.

Бо атрымліваецца, што за чатыры гады жыхары мястэчка цалкам звыкліся нават з тым скоцкім ладам жыцця, які ім прапанавалі. Яны паслухмяна выконваюць правілы, паўтораныя ім з рэпрадуктараў, прыходзяць на латарэю, каб выйграць той самы квіток на волю, дзе іх даўно ніхто не чакае, і пад наглядам тамтэйшых сілавікоў больш не задаюць аніякіх лішніх пытанняў.

Як узнікла рэзервацыя? Чаму людзі вымушаныя жыць так, а не інакш? Як усё выправіць і вярнуцца да ранейшага жыцця? У мястэчку, здаецца, вераць (ці робяць выгляд), што сэнсу ў тых пытаннях няма. У таталітарным грамадстве кожны за сябе, і гэтая абыякавасць — канчатковы прысуд свету «Рэзервацыі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • ГГ - бывший зэк
    09.02.2026
    на 3-й минуте выясняется, что ещё и бывший мент)
    При этом "Два холма", насколько помню, не рекомендовали
  • .
    09.02.2026
    Не глядзеў і наўрад ці буду. Але вось версіі, чаму цэнзура не супраць:
    1. Крыміналам 90-х пужаюць дагэтуль. Яму супрацьстаўляюць стабільнасць улады цара. (Актуальна і для Расеі, і для Беларусі).
    2. "Імправізаваныя сілавікі" з уладай у мястэчку могуць быць прыкладам Прыгожына і іншых канкурэнтаў "справядліваму" цару.
    3. Нават больш: у галовах можна выкруціць, што такое нібыта ва Украіне і іншых былых калоніях, дзе няма парадку ад цара. Тыпа мясцовыя фашысты.
    А супярэчанні пра таталітарызм, пра якія кажа аўтар артыкула, - не для ўсіх. Не ўсіх прымусяць задумацца.
    4. У Расеі вельмі папулярны жанр крымінальнага дэтэктыва. Пастаянная несправядлівасць навокал, з якой змагаецца галоўны герой, бо ведае "праўду". "У чым праўда, брат?" Праўда важней за права, цывілізацыю. Глыбінная руская ідэя.
    І гэта не замінае ўладзе цара. Гэты міф не дапамагае людзям зразумець, як працуе сучасная Расея.
  • Імя
    09.02.2026
    Хлеба и зрелищ!, какой бред. Там же бедность, какое же это общество потребления? Северная Корея это тоже общество потребления? С другой стороны мы видим "потребительские" США где граждане самоорганизуются противостоять ICE и диктаторским замашкам Трампа

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве41

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі не супраць рэферэндуму аб тэрыторыях, але пагадненне павінна задавальняць Украіну5

Расійскае камедыйнае шоу «Што было далей» можа пераехаць у Казахстан1

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах1

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі10

Вайна ва Украіне моцна паўплывала на сабак — мяняюцца нават вушы і хвост1

У Нарвегіі сур'ёзна ўзяліся за былога прэм'ера, які сябраваў з Эпштэйнам і спрыяў Пуціну6

ЗША накіруюць у Арменію больш за 13 мільярдаў даляраў інвестыцый. Гэта амаль палова яе гадавога ВУП6

Беларускі мастак стварыў з манет партрэт футбольнай зоркі

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве41

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць