У Пецярбургу прафесара арыштавалі па абвінавачванні ў дзяржздрадзе, бо публікацыі магла чытаць нарвежская разведка
Сын навукоўца распавёў праваабаронцам, што яго бацька займаўся выключна навуковай дзейнасцю і не меў допуску да звестак, якія адносяцца да дзяржаўнай таямніцы.

У Санкт-Пецярбургу паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе арыштавалі да 13 сакавіка галоўнага навуковага супрацоўніка аднаго з навуковых цэнтраў Расспажыўнагляду Аляксея Дударава, паведамляе «Дождь» са спасылкай на «Першы аддзел».
Сын навукоўца распавёў праваабаронцам, што ягоны бацька займаўся выключна навуковай дзейнасцю і не меў допуску да звестак, якія адносяцца да дзяржаўнай тайны.
Паводле версіі следства сілавікі звярнулі ўвагу на публікацыі Дударава ў навуковых часопісах праграмы Arctic Monitoring and Assessment Programme (AMAP), у якіх ён выступаў суаўтарам. Яны лічаць, што даныя з гэтых даследаванняў магла выкарыстоўваць нарвежская разведка.
Аляксей Дудараў — доктар медыцынскіх навук і галоўны навуковы супрацоўнік ФБУН «Паўночна-Заходні навуковы цэнтр гігіены і грамадскага здароўя» Расспажыўнагляду.
Сілавікі затрымалі яго 14 студзеня па дарозе на працу і правялі ператрус у ягонай кватэры. Пасля гэтага яго даставілі ў СІЗА і выставілі абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе. Дудараў не прызнае сваю віну, паведамляюць праваабаронцы.
Каментары
Хіба мала ?