Грамадства22

Таварныя знакі сэрвісу kvitki.by перайшлі «Беларускім латарэям»

Восенню 2025 года беларускі сэрвіс па продажы білетаў kvitki.by пайшоў у ліквідацыю. Паведамлялася, што рашэнне пра гэта прыняў яго адзіны ўладальнік. Як высветліў Office Life, у сярэдзіне студзеня 2026 года таварныя знакі сэрвісу перайшлі дзяржаўнаму прадпрыемству «Беларускія латарэі».

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў базе даных таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў Афіцыйным бюлетэні цэнтра.

Cэрвіс па продажы квіткоў kvitki.by працаваў у Беларусі з канца нулявых. Яго развівала кампанія «Квіткі Бел». З сярэдзіны 2010‑х яна належала аднаму з найбуйнейшых аператараў па продажы квіткоў у краінах Балтыі — «Балтык Тыкет Холдынгс». З 2024‑га беларускай кампаніяй валодала эстонскае Таварыства «БТХ Інвест». Яно ж у верасні 2025 года прыняло рашэнне аб ліквідацыі кампаніі.

У канцы жніўня мінулага года сэрвіс па продажы квіткоў kvitki.by не працаваў амаль суткі і выдаліў некалькі сваіх старонак у сацыяльных сетках.

Што датычыцца таварных знакаў «Квіткі Бел», то ў НЦІУ ў кампаніі было зарэгістравана тры таварныя знакі: стары лагатып з найменнем сэрвісу па продажы білетаў і новы, на беларускай мове, а таксама лагатып сэрвісу па замове білетаў kassir.by. па дадзеных афіцыйнага бюлетэня Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі, 14 студзеня 2026 года паміж кампаніяй «квіткі Бел» і РУП «Беларускія латарэі» быў заключаны дагавор на саступку гэтых таварных знакаў.

Усе таварныя знакі першапачаткова былі зарэгістраваныя кампаніяй «Квіткі Бел» у трох класах паслуг. Цяпер «Беларускія латарэі» змогуць выкарыстоўваць іх, напрыклад, для дастаўкі білетаў, рэкламы, браніравання білетаў на відовішчныя, адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы і г. д.

Каментары2

  • Балтарус
    13.02.2026
    Ябацькі аджалі бізнэс?
  • Ленин
    13.02.2026
    "заключен договор на уступку этих товарных знаков"
    Национализация по белорусски

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»24

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу12

У дзень нараджэння Адэсы Расія масіравана атакавала горад1

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі19

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»24

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць