Вайна44

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША

«Пуцін і ягоныя сябры не ў турме. Гэта самы вялікі кампраміс, на які свет ужо пайшоў», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота: Sean Gallup/Getty Images

Прэзідэнт Украіны гаварыў з журналісткай выдання Politico падчас канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, піша Бі-бі-сі.

«Ёсць некаторыя сігналы ад амерыканскага боку, ад прэзідэнта Трампа. Яны кажуць: «Прыйшоў час кампрамісаў. Вы можаце зрабіць некаторыя крокі наперад».

Мы пайшлі на шмат кампрамісаў. Пуцін і ягоныя сябры не ў турме. Гэта самы вялікі кампраміс, на які свет ужо пайшоў», — адказаў Зяленскі.

Ён патлумачыў, што пад ціскам ЗША Кіеў пагадзіўся пайсці на спыненне агню без усялякіх папярэдніх умоў, але Расія гэтую прапанову адхіліла.

У пятніцу Дональд Трамп заявіў, што Расія хоча пайсці на ўгоду для заканчэння вайны і Зяленскі таксама павінен праявіць такое жаданне.

Што яшчэ Зяленскі сказаў у інтэрв'ю Politico:

«Думаю, што Пуцін таксама ў цяжкім становішчы. Я магу гаварыць з вамі, паціскаць рукі. І я не баюся. І я хачу быць свабодным чалавекам. І хачу змяніцца пасля палітыкі, пасля ўсяго. І я тут. Я свабодны чалавек. І я маладзейшы, чым Пуцін, хіба не? [Смех] Не-не, паверце, гэта важна. У яго не вельмі шмат часу. Дай бог, не занадта шмат часу».

У адказ на пытанне, на каго ЗША ціснуць больш — на Украіну ці Расію:

— Думаю, што спрабуюць ціснуць на абодва бакі.

— Што вы пра гэта думаеце?

— Што я думаю? Гэта ўжо занадта, народ. Пры ўсёй павазе. Ёсць некаторыя думкі, якія я павінен пакінуць пры сабе.

Каментары4

  • Л.н.
    14.02.2026
    Filipp, гэтак і ведаў, што першы каментар гэта будзе ад маскальскага бота, у цябе проста маніякальнае жаданне каментаваць усё па пытанні зяленскага і аблізваць твайго гаспадара путена.
  • Хм
    14.02.2026
    Пачынаю думаць, што з Зяленскі сёння больш пасуе да пасады, чым гіпатэтычна - Парашэнка. Першы дапусціў нямала памылак перад вайной, але, мне здаецца, наўрадці б Порах гэтак трымаўся пад ціскам з Амерыкі.
  • Filipp
    14.02.2026
    Хм, Гэта так, слабак Парашэнка, пагадзіўся бы на спыненьне вайны ў весну 22 года, тым самым збярог бы тысяч 150 жыццяў, шмат гарадоў і мястэчак + інфраструктуру Украіны, але ж гэта Парашэнка.

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў7

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў7

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць