Грамадства22

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне

«Цікавасць Вашынгтона заключаецца ў тым, каб гэтая вайна завяршылася, і мы гатовыя зрабіць усё магчымае, каб наблізіць яе канец», — заявіў дзяржсакратар ЗША.

Alex Kraus/Bloomberg via Getty Images

Ён сказаў, што Злучаныя Штаты — адзіная краіна ў свеце, здольная пасадзіць абодва бакі за стол перамоваў.

«Не хачу нікога закрануць, але Арганізацыі Аб'яднаных Нацый гэта не ўдалося. Ніводная дзяржава Еўропы таксама не змагла дамагчыся падобнага. Злучаныя Штаты змаглі забяспечыць прамы дыялог паміж бакамі. Упершыню за некалькі гадоў на тэхнічным узроўні ваенныя прадстаўнікі абодвух бакоў сустрэліся на мінулым тыдні на Блізкім Усходзе. Пазней на гэтым тыдні перамовы адновяцца ў Жэневе», — дадаў Марка Рубіа.

На яго погляд, гэта вельмі абнадзейлівы сігнал.

«Пры гэтым наша задача — толькі адыграць канструктыўную ролю, калі з'явіцца магчымасць дасягнуць дамоўленасці. Мы не імкнемся навязаць каму-небудзь умовы і не збіраемся прымушаць каго б там ні было прымаць пагадненне супраць яго волі. Мы хочам толькі садзейнічаць пошуку рашэння», — падсумаваў дзяржсакратар ЗША.

Каментары2

  • ●
    16.02.2026
    Не сакрэт што кошт дагавору з расеяй меней на кошт паперы на якой ен надрукаваны .
    Кошт дагавору з ЗША каштуе меней за кошт чарніл якімі Трам ставіў пад ім асабісты подпіс .
    Што каштуюць тыя словы Рубіо , які без трампа ніхто ?
  • Ага
    16.02.2026
    Толькі ўкраінцы могуць спыніць гэты канфлікт. Непазбежнай перамогай над сворай акупантаў. ЗША няхай свае праблемы з лапедарным дурнем з пачатку вырашаць.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць