Грамадства1414

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»

Сёння стала вядома, што ў асартыменце абутковай крамы «Мегатоп» з'явіліся кеды з нанесенай на іх абрэвіятурай ACAB, якую шмат гадоў выкарыстоўваюць, каб выказаць негатыўнае стаўленне да паліцыі. Спачатку шум паднялі прапагандысты, а цяпер адрэагавалі і сілавікі.

ГУБАЗіК паведаміў, што тавар зняты з продажу, а на юрыдычную асобу, якой належаць крамы «Мегатоп», складзены пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі».

На падставе гэтага пратакола кампанія павінна будзе заплаціць штраф да 500 базавых велічынь (22 500 рублёў). Таксама ГУБАЗіК пагражае ёй «адпаведнымі аргвысновамі».

Канал ГУБАЗіКу дадаў таксама, што насіць такі абутак у грамадскіх месцах забаронена. «Таму такі тавар неабходна вярнуць у «Мегатоп» і атрымаць назад выплачаныя грошы».

Каментары14

  • Doctor
    16.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • М2
    16.02.2026
    Ўжо і "экстрымізмам" прызналі нейкую абвіатуру якая не паважае паліцыю "загніваючага захаду".
    Вось да якога ідыятызму дайшло гестапа лукакі.
    Леніна і Дзяржынскага на іх няма. Тыя б ўсіх гэтых губазікаўцаў адправілі б на шыбіну.
  • Mil
    16.02.2026
    Так і запішам: Губазік - паліцаі, они очень обидчивые и ранимые, только повод дай

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць