Аўташколу ў Мінску адкрыў аператар зарадных станцый BatteryFly. У ёй рыхтуюць кіроўцаў катэгорыі B. На тэорыю выдзелена 170 гадзін, на практыку — 50, піша «Анлайнер».

Навучанне адбываецца паралельна. Яшчэ чатыры гадзіны патэнцыйных кіроўцаў будуць вучыць разбірацца ў зарадках, канектарах і рэжыме рэкуперацыі. Навучанне праходзіць на новых электрамабілях BYD e2 з «аўтаматам».
Для тых, хто атрымаў пасведчанне раней, прадугледжаны заняткі для аднаўлення навыкаў кіравання і адаптацыі да «электрычкі».
Каментары