МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень
У тэлеграм-канале Міністэрства надзвычайных сітуацый раніцай 16 лютага з'явілася паведамленне, што напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ведамства робіць «важны крок насустрач нашым культурным караням».

«На працягу бліжэйшага тыдня наш Telegram‑канал і інтэрнэт‑партал МНС Беларусі будуць весці вяшчанне на беларускай мове», — аб'явіла МНС.
І сапраўды, наступныя паведамленні ў канале пачалі з'яўляцца па-беларуску.
«Родная мова — гэта не толькі сродак зносін, але і жывая нітка, якая злучае пакаленні, гісторыю і сэрцы людзей. Таму запрашаем вас прайсці гэты шлях разам з намі — адкрыць для сябе прыгажосць, гучанне і цеплыню беларускай мовы ў штодзённых навінах, парадах і паведамленнях», — адзначае прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.
Каментары
-NN