Грамадства44

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку

«Аказваецца, увесь гэты час ён знаходзіўся ў той жа калоніі ў Глыбокім, з якой яго вывезлі ў верасні, — распавяла «Новай газеце Еўропа» Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч на літоўска-беларускай мяжы 11 верасня 2025 года.

«Мікалай сказаў, што яго як з калоніі везлі з мяшком на галаве, так і зваротным шляхам, з мяжы ў калонію, з тым жа мяшком на галаве і сцяжкамі на руках. Я пісала туды, у калонію. Я за гэтыя месяцы ездзіла туды тройчы. І мне ніхто нічога не сказаў, не даў ніводнага адказу на мае звароты. Але ён увесь гэты час быў там.

А інфаркт у Мікалая здарыўся яшчэ 21 студзеня, і яго ў той жа вечар павезлі ў Мінск. Мікалай кажа, што дактары сапраўды рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць яго жыццё: тры тыдні рэанімацыі, кармленне праз трубку», — расказала жонка палітыка.

***

Пра вызваленне Міколы Статкевіча стала вядома ўчора, калі з'явіліся яго фоты дома ў Мінску.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года быў затрыманы 31 мая 2020 года, калі ехаў на мітынг Святланы Ціханоўскай на Камароўку.

14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Пакаранне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.

У 2020 годзе атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава.

11 верасня 2025 года Статкевіча нечакана вызвалілі разам з іншымі 51 палітвязнямі і хацелі прымусова выдварыць у Літву. Статкевіч, аднак, адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго, як яго забралі лукашэнкаўскія сілавікі, пра ягоны лёс нічога не было вядома.

Каментары4

  • Карма
    20.02.2026
    Лукашыстам-пачварам вернецца у́сё за зло
  • Пятро
    20.02.2026
    Адпусцілі да хаты лукашьё паганае бо спужаліся што памрэ, тады гучны рэзананс адбыу́ся бы
  • Алесь.
    20.02.2026
    Жах. Як так можна мучыць людзей? Хто мог падумаць у 1994 годзе, калі так неабачліва галасавалі за "маладога", каб "пасадзіў усю мафію", што такое дзікунства будзе адбывацца ў Беларусі ў 2026 годзе?
    Сілаў і моцы Мікалаю.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць