Здарэнне адбылося сёння днём на Партызанскім праспекце.

54‑гадовы кіроўца аўтамабіля МАЗ з паўпрычэпам рухаўся па праспекце.
З прычыны неналежнага замацавання грузу, які перавозіцца ім, адбылося яго падзенне на праезную частку.
Ніхто не пацярпеў, нішто не пашкоджана.
Цяпер рух на гэтым участку адноўлены, паведамляе ДАІ.
Каментары
У 1980-я на Гомельшчыне на трасе М-10 паміж Каленкавічамі і Рэчыцай здарылася падобная аварыя, але з добрым дзясяткам ахвяраў (дакладную колькасць не памятаю). У трубавоза "Беларуснафты" адваліўся бакавы трымальнік, трубы пачалі пярэднімі канцамі сходзіць з платформы ў левы па хадзе машыны бок і на хадзе на вялікай хуткасці ўлазіць у вокны аўтобусу, які рухаўся насустрач, забіваючы пасажыраў проста на іхніх месцах.
Пазней ля месца здарэння ў балоцістым кувеце родзічы загінулых паставілі помнік у выглядзе пліты з выбітымі імёнамі ахвяраў. Штогод цягам некалькіх дзясяткаў гадоў ля помніка з'яўляліся жывыя кветкі. Але гадоў з 10-15 таму лукашысты разбурылі і знеслі той помнік, абгрунтаваўшы тым, што ён, маўляў, адцягвае ўвагу кіроўцаў.