Свет

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

Сямігадовы Міха з гарадка Зінсхайм на поўдні Германіі нядоўга разважаў, калі даведаўся, што ў горадзе адкрылася вакансія інспектара дзіцячых пляцовак.

Ілюстрацыйнае фота: Jens Schlueter/Getty Images

З дапамогай таты ён склаў рэзюмэ з суправаджальным лістом, дзе напісаў, што дзіцячыя пляцоўкі, на ягоную думку, павінны быць не толькі бяспечнымі, але і «добра пратэставанымі», паведамляе тэлеграм-канал «Што там у немцаў».

У хлопчыка было і дакладнае ўяўленне пра тое, што ўваходзіць у кола абавязкаў інспектара дзіцячых пляцовак, пра што ён распавёў на гутарцы.

Міха таксама апісаў свае чаканні адносна заробку: за праверку горак і арэляў ён хацеў бы атрымліваць 17—18 еўра за гадзіну.

Калі ў адміністрацыі Зінсхайма ўбачылі заяўку ад другакласніка, то неадкладна запрасілі такога амбіцыйнага кандыдата на пробнае заданне.

Міха, адзеты ў штаны з абаронай ад бруду, гумовыя боты і святлоадбівальную камізэльку, прадэманстраваў свой «прафесіяналізм» на адной з дзіцячых пляцовак Зінсхайма.

У кампаніі двух дарослых спецыялістаў ён праверыў брусы, горкі, арэлі і батуты. Вердыкт Міхі: пляцоўка ў добрым стане. Аднак хлопчык застаўся расчараваны тым, што інспектары так мала лазяць і катаюцца з горкі.

Улады Зінсхайма адзначылі кар’ерныя амбіцыі хлопчыка ў такім юным узросце.

«Калі нехта ў такім узросце праяўляе цікавасць да працы ў адміністрацыі, мы з радасцю гэта падтрымліваем», — сказаў обер-бургамістр Марка Зізінг.

Праўда, пасаду інспектара Міха пакуль не атрымаў — яго галоўны абавязак цяпер хадзіць у школу.

Сам хлопчык лічыць, што для працы інспектарам дзеці падыходзяць значна лепш за дарослых. «Яны нават не ведаюць, што на пляцоўцы напраўду прыносіць весялосць», — кажа Міха.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць