Культура22

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Вось мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў і літаратарак, піша «Будзьма».

Лявон Вольскі правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы ў эфіры «Белсат».

Дыктоўка пройдзе пасля выпуску «Раніцы з Белсатам» і жывых навін. Літаратар і рок-музыка будзе дыктаваць тэкст падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі. У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці «Раніцы».

Падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі «Белсату» Лявон Вольскі будзе дыктаваць тэкст.

У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці «Раніцы». Акрамя чытання тэксту, трансляцыя пакажа сам працэс: як удзельнікі пішуць, што адчуваюць, як праходзіць гэтая моўная падзея.

Бланкі можна спампаваць тут

Пачатак а 12:05 па беларускім часе.

У нядзелю ў прамым эфіры адбудзецца сімвалічны лёгкі разбор памылак і ўзнагароджанне найлепшых удзельнікаў. 

Максім Знак прачытае дыктоўку ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску

У суботу ў Беластоку адбудзецца беларуская дыктоўка да Дня роднай мовы. Пачатак а 16:30 у Беларускім Хабе «Новая Зямля».

Дыктоўка будзе паводле эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць — гэта…», якое перакладзена больш чым на дваццаць пяць моў свету. Дыктуе сам аўтар. 

Ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча «Мовы нанова» да Дня роднай мовы. Сёлета дыктоўку правядзе Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык. Пітны мёд таксама беларуская традыцыя! Таму далей святкаванне адбудзецца ў дэгустацыйным фармаце.

Вас чакае крыху гісторыі і дэгустацыя пітнога мёду з Уладзімірам Шымбарэвічам знаўцам тэмы і, галоўнае, практыкам, які стварыў больш за 50 гатункаў напою. Гасцей просяць узяць з сабой кілішкі для гэтае справы.

«Будзе салодка, інтэлектуальна, утульна і па-беларуску», — запэўніваюць арганізатары.

Уваход данаты на кампенсацыю выдаткаў. Рэгістрацыя па спасылцы.

У суботу ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане адзначаюць Дзень роднай мовы з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткай Юляй Цімафеевай. Уваход вольны, вітаюцца ахвяраванні англа-беларускаму таварыству. 

У Музеі Івана Луцкевіча ў Вільні сустрэчы з пісьменніцамі і праграма для дзяцей у межах адмысловага фэсту

У суботу, 21 лютага, у Вільні ў Доме нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх) з 17:00 таксама адзначаюць Дзень роднай мовы.

У праграме:

Музычная частка: Юры Несцярэнка, капэла «Ойра» і спецыяльныя госці

Паэзія і культурніцкі актывізм: Павел Севярынец, Сяржук Сыс, Ванда Марцінш, Ігар Случак, Ілля Міронаў

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Каментары2

  • Ну і дзе
    20.02.2026
    Каментатары, якія лілі тут бруд на Пазняка?
  • А дзе
    20.02.2026
    каментатары Пазняка якія лілі бруд на ўсіх запар?

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі52

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі15

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі52

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць