«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа настойвае на пераглядзе ролі НАТА і вяртанні альянсу да яго першапачатковай функцыі — абароны тэрыторый краін-членаў у межах еўраатлантычнай прасторы. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на чатырох дыпламатаў краін альянсу.

Паводле крыніц выдання, Вашынгтон выступае за згортванне або істотнае абмежаванне замежных місій НАТА, у тым ліку завяршэнне адной з ключавых аперацый у Іраку. Акрамя таго, ЗША ў апошнія месяцы падтрымлівалі ідэю скарачэння міратворчай місіі ў Косаве, а таксама выступалі супраць удзелу Украіны і партнёраў з Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну ў афіцыйнай частцы штогадовага саміту альянсу, які мае адбыцца ў ліпені ў Анкары.
Такі падыход унутры арганізацыі ўжо нефармальна называюць «скідваннем да заводскіх налад». Ён прадугледжвае адмову ад шырэйшых задач, якія НАТА выконвала цягам апошніх дзесяцігоддзяў, у тым ліку ў сферы антыкрызіснага кіравання, глабальных партнёрстваў і ініцыятыў, заснаваных на агульных каштоўнасцях.
Намеснік кіраўніка Пентагона Элбрыдж Колбі, выступаючы перад міністрамі абароны краін альянсу, выклаў бачанне адміністрацыі адносна так званай канцэпцыі «НАТА 3.0». Паводле яго слоў, не ўсе місіі могуць быць прыярытэтнымі, а галоўным крытэрыем павінна стаць здольнасць еўрапейскіх войскаў ваяваць, выжываць і перамагаць у сцэнарыях, якія маюць ключавое значэнне для абароны альянсу.
Частка краін НАТА ставіцца да такой ініцыятывы крытычна. Адзін з дыпламатаў назваў адмову ад замежных ініцыятыў памылковай, падкрэсліўшы, што партнёрствы маюць вырашальнае значэнне для стрымлівання і абароны.
Паводле інфармацыі Politico, ЗША настойваюць на тым, каб не запрашаць Украіну, Аўстралію, Новую Зеландыю, Японію і Паўднёвую Карэю да ўдзелу ў афіцыйных пасяджэннях саміту ў Анкары, хоць іх прадстаўнікі могуць прыняць удзел у іншых мерапрыемствах у яго межах. Аналітыкі адзначаюць, што такі крок стане сігналам аб канцэнтрацыі альянсу выключна на яго базавых задачах.
Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам
Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу
НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы
«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул
Каментары
Дони отрезает то, что не приносит ему дивидендов внутри США, все, вышеперечисленные операции с участием НАТО, с точки зрения избирателя США, - не нужны и приводят к тратам и повышению цен в США, тем самым понижая рейтинги Дони, а вот расскрученный свежачок в виде Ирана, пока не увязли, - одни дивиденды и повышение рейтинга Дони и для Дони.
Но, в одиночку дорого, затратно и есть большие шансы закончить так же, как и с перечисленными опперациями НАТО в статье.
Плэтому - старое, затратное в мусорку, чтобы потянуть новое затратное, но приносящее политические дивиденты теперь и сейчас...
В лучших традициях бизнесмена-девелопера, прошедшего, 5 раз, процедуру банкротства.