Грамадства2121

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты

Святлана Ціханоўская апублікавала зварот да ўкраінцаў з нагоды чацвёртай гадавіны поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Святлана Ціханоўская з Аленай і Уладзімірам Зяленскімі на ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года ў Вільні 25 студзеня 2026 года. Фота: ОСЦ

«Дарагія ўкраінцы, дарагія сябры. 

Чатыры гады таму вераломная Расія напала на Украіну. Чатыры гады — як расійскія ракеты і дроны б’юць па дамах, бальніцах, школах. І ўжо адзінаццаць год — як людзі гінуць таму, што Расія вырашыла — ёй можна ўсё. 

Страшна ад самой думкі, што вайна стала штодзённасцю. Але да гэтага немагчыма прызвычаіцца. Прызвычаіцца да здымкаў разбураных гарадоў. Да навінаў пра загінулых ад чарговай жахлівай атакі. Што дзеці, замест школаў ці дзіцячых садкоў, вымушаныя хавацца ў бамбасховішчах. 

Мы, беларусы, захапляемся ўкраінскай мужнасцю. Як вы падтрымліваеце адно аднаго, як бароніце сваю краіну — на фронце і ў тыле. Як працуюць украінскія валанцёры, як лекары ратуюць пад абстрэламі, як энергетыкі аднаўляюць святло пасля ўдараў. Як украінцы кожны дзень намагаюцца жыць, кахаць, берагчы адно аднаго — і захоўваюць у сабе чалавечнасць. 

Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты. Мы ведаем, што такое тыранія. Мы разумеем, што сёння Украіна змагаецца не толькі за сябе, а ўсіх нас — у тым ліку за вольную Беларусь. 

Менавіта таму чатыры гады таму, ды і нават раней — многія беларусы пайшлі добраахвотнікамі ваяваць за Украіну. Многія заплацілі самым каштоўным — сваім жыццём. Нават сёння, у гэты дзень, многія беларусы — знаходзяцца на лініі фронту ці ў расійскім палоне — і мы молімся за іх жыццё і за перамогу Украіны. 

Мы молімся і за беларускіх палітвязняў: сотні з іх знаходзяцца ў турмах за салідарнасць з Украінай, за тое, што спрабавалі спыніць расійскую тэхніку, ці распаўсюджвалі праўду пра вайну. 

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання многія беларусы засталіся ва Украіне — нягледзячы на абстрэлы, на праблемы з дакументамі — таксама каб дапамагаць. Беларуская грамада Украіны — валанцёрыць, збірае кошты, дапамагае ветэранам. А беларуская дыяспара па ўсім свеце — ахвяруе грошы на украінскую армію і на гуманітарныя праграмы. 

Ад вынікаў вайны залежыць і лёс Беларусі. Калі Украіна будзе моцная, а Расія слабая — гэта адкрые шлях і для вызвалення Беларусі. Бо сёння нашая краіна ў закладніках двух дыктатараў, яе ператвараюць у расейскі ваенную базу, і зборачны цэх для расійскай арміі. Размяшчаюць ядзерную зброю і «Арэшнік». Гэта ўсё робіцца супраць волі беларусаў. Але наш народ, я ўпэўненая, яшчэ скажа сваё слова.

Мы, беларусы, на баку Украіны, а не агрэсара. Мы — як і Украіна — частка Еўропы, а не «рускага міру». І разам — мы зможам дабіцца свабоды і міру для нашых народаў. Разам — мы зможам дабіцца справядлівасці і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. 

Дзякуй украінскаму народу. Дзякуй беларускім ваярам, валанцёрам і ўсім, хто падтрымлівае Украіну ў гэты складаны час. Дзякуй за салідарнасць, за мужнасць. Разам мы ўсё адолеем. Слава Украіне! Жыве Беларусь!», — гаворыцца ў звароце.

Каментары21

  • Дзякую
    24.02.2026
    Слушна, падзяка за такія словы!
  • Пытанне
    24.02.2026
    Яна ва Украіне? Пісалі, што 24 лютага яна будзе з візітам ва Украіне.
  • Фантастыка
    24.02.2026
    > Мы — як і Украіна — частка Еўропы, а не «рускага міру».

    Аёйкі, на які там ужо год абуджэння і на пяты год вайны выбар нарэшце зроблены!

    Ці распавядзе Святлана пра адкрыццё свайму электарату, ці толькі Зяленскаму? А пэўным чальцам свайго кабінету і КР, якія з русского міра вылазіць не збіраюцца, будзе пасланне?

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць