Свет22

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген

Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, пакуль Дональд Трамп засяроджваецца на Грэнландыі, Расія і Кітай актыўна пашыраюць сваю прысутнасць у Арктыцы, у тым ліку на архіпелагу Шпіцберген, які ўваходзіць у склад Нарвегіі.

Белы мядзведзь спіць на лёдзе каля Шпіцбергена. Фота: Німа Сарыхані (Вялікабрытанія)

Згодна з дамовай, падпісанай у 1920 годзе, многія краіны, у тым ліку Расія, Кітай і ЗША, маюць доступ да Шпіцбергена пры ўмове, што яго тэрыторыя не выкарыстоўваецца ў вайсковых мэтах. Аднак, як адзначае выданне, гэты рэгіён становіцца ўсё больш стратэгічна важным: ён знаходзіцца на найкарацейшым маршруце для магчымых расійскіх ракет у бок ЗША і багаты на прыродныя рэсурсы.

ЗША і Нарвегія выказваюць занепакоенасць дзейнасцю кітайскіх структур на архіпелагу, якія разглядаюцца як магчымыя цэнтры даследаванняў вайсковага характару. Таксама паведамляецца пра ўзмацненне кантролю: універсітэт на Шпіцбергене абмежаваў доступ для кітайскіх студэнтаў пасля ацэнкі рызыкаў з боку спецслужбаў.

У Расіі гучаць заявы, якія ставяць пад сумнеў суверэнітэт Нарвегіі над архіпелагам, а асобныя палітыкі прапануюць абмеркаваць падзел арктычных тэрыторый. Расійскія вайсковыя прадстаўнікі сцвярджаюць, што рэгіён мае вялікае стратэгічнае значэнне і патрабуе ўзмацнення вайсковай прысутнасці.

У адказ Нарвегія павялічыла патруляванне, узмацніла правілы бяспекі і разглядае магчымасць разведкі марскога дна на прадмет радовішчаў каштоўных рэсурсаў. Эксперты адзначаюць, што аддаленасць тэрыторыі Шпіцбергена робіць яго ўразлівым, бо інфраструктура, транспарт і сувязь могуць быць парушаныя.

Аналітыкі лічаць, што ў выпадку шырокага канфлікту паміж НАТА і Расіяй архіпелаг можа стаць адной з першых мішэняў у Арктыцы, хоць такі сцэнар пакуль не лічыцца самым верагодным.

Каментары2

  • Лапiдарны генiй
    21.02.2026
    Трамп дзейнiчае па крамлёўскае праграме, каб расея магла напасць на Прыбалтыку.
  • Ну
    22.02.2026
    Лапiдарны генiй, пакіньце ўжо гэтае савецкае "Прыбалтыка".

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць