Свет55

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку

Давер беларускага дальнабойшчыка да спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы прывёў да працяглай аперацыі эвакуацыі грузавіка ў аўстрыйскім горадзе Бад-Ішль. Пра гэта паведамляе мясцовая выратавальная служба, піша сайт «Беларусь и мир».

Фота: добраахвотная ратавальная дружына горада Бад-Ішль

Інцыдэнт здарыўся 20 лютага. Кіроўца, слухаючы падказкі навігатара, павярнуў з дарогі B145 на вуліцу Мюленвег, а з яе — на вуліцу Брандэбергвег. Абедзве яны вельмі крутыя, вузкія і звілістыя. Складанасці дадавалі таксама ўмовы надвор'я і заснежанасць.

Першыя цяжкасці ўзніклі на чыгуначным пераездзе: грузавік з’ехаў з дарожнага палатна. Але ўсё ж такі шафёру ўдалося пераправіць машыну праз рэйкі. Далей, аднак, стала зусім цяжка. Манеўруючы, фура ў выніку захрасла на заснежанай узбочыне.

Фота: добраахвотная ратавальная дружына горада Бад-Ішль

Выкліканыя выратавальнікі пры дапамозе лябёдкі вярнулі грузавік на асфальт. Пасля вопытнаму супрацоўніку экстраннай службы прыйшлося весці машыну заднім ходам на вялікай адлегласці — аж да вапнавага завода.

Чыгуначны пераезд для гэтага накрылі драўлянымі брускамі, абмежаваўшы рух на лініі.

Толькі крыху больш як праз тры гадзіны кіроўца грузавіка змог працягнуць свой шлях.

Каментары5

  • Koł
    24.02.2026
    Navihatar da dabra nie pryviadzie !
  • Джып
    24.02.2026
    %, азеры - гэта Вы так пра азербайдзжанцаў?
  • Масакра Бухенвальдская
    25.02.2026
    Шафёр Далбаё Б. ня ведаў, што навігатар гэта толькі дапаможная прылада, а думаць трэба галавой перад тым як ехаць?
    Ёсць жа доктар Гугль, праглядзі перад паездкай мапу, вызначы альтэрнатыўныя маршруты. Доктар Гугль і фота пакажа для лепшага ўяўленьня.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць