Томас Тыквэр, аўтар уцякачкі Лолы й урачыстага «Раю» знайшоў, як увасобіць у кіно корсткае пекла.
Парфумэр: гісторыя аднаго забойцы (Parfum - Die Geschichte eines Moerders / Perfume: The Story of a Murderer)
Нямеччына – Францыя – Гішпанія, 2006, каляровы, 114 хв.
Жанр: Філязофскі трымценьнік паводле раману Патрыка Зюскінда
Адзнака: 7,5 (з 10)
Раман Патрыка Зюскінда выклікаў захапленьне ў чытачоў і разгубленасьць рэжысэраў. Гісторыя геніяльнага парфумніка з 18 стагодзьдзя Жана-Батыста Грэнуя, які забівае дзяўчатак, не была прызначаная для экрану.
Томас Тыквэр, аўтар уцякачкі Лолы й урачыстага «Раю» знайшоў, як увасобіць у кіно корсткае пекла. Дэталі цела, расфокус, вязкі кліпавы мантаж з чарвямі й пацукамі, тонкія ноты чароўных водараў (Тыквэр адзін з музыкаў карціны). Але самы трапны адпаведнік няўлоўнага сьвету пахаў – духмянае царства колераў.
Пяшчотна-кічавыя фіялетавыя палеткі, жоўтыя пялёсткі ружаў, чырвона-рудыя валасы прыгажуні – усе яны становяцца акордамі ў ідэальным водары, які сынтэзуе злачынны герой.
Брытанскі актор Бэн Ўішоў грае маньяка-парфумніка зацята, з рэзкімі рухамі й мэдытатыўнай засяроджанасьцю. Дастын Хофман (у ролі настаўніка Грэнуя) – тэатральна-стомлены, Элан Рыкман (галоўны вораг героя) – маналітна-манумэнтальны.
Экранізацыя раману старанная, дакладная, акадэмічная.
Але ва ўсім гэтым ёсьць нейкая лабавая лінейнасьць, быццам «парфума» карціны складаецца зь некалькіх упартых нотаў. У водары бракуе няправільнасьці, абэртаноў, глыбінных адценьняў – і той няўлоўнай тайны, якой валодаў толькі забойца.
Таталітарна-лядашчы, дэкаратыўна-пусты, ён зьяўляецца пад сваім абліччам у самых моцных эпізодах карціны. Але Тыквэр, як і ашалелыя жыхары Грасу, сьпяшаецца забыць духмяны кашмар злачынства.
-
Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі
-
Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў
-
У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары