Грамадства11

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?

У Мінску канчаткова вызначылі лёс прыватнага сектара ў раёне Серабранкі побач са Свіслаччу. Рашэнне Мінгарвыканкама аб зацвярджэнні горадабудаўнічага праекта апублікавана на Нацыянальным прававым партале і ўжо ўступіла ў сілу. Дакумент прадугледжвае паэтапны знос сядзібнай забудовы на тэрыторыі былых вёсак Шэйпічы і Дворышчы, піша Blizko.by.

Фота: Realt.by

Гаворка ідзе пра ўчастак плошчай каля 286 гектараў паміж вуліцамі Дзянісаўскай і Якубава. Згодна з праектам, на месцы цяперашніх прыватных дамоў плануецца стварыць грамадскія прасторы, зоны адпачынку і прыродныя тэрыторыі.

Так, у раёне вуліцы Сямёнава на месцы сядзібнай забудовы мяркуецца размясціць пляцоўкі для адпачынку, спорту і забаў, а таксама правесці ўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі. У раёне вуліцы Шэйпічы дэталёвым планам прадугледжана будаўніцтва грамадскіх аб'ектаў.

Фота: Realt.by

Ва ўсходняй частцы ўчастка — побач з вуліцамі Якубава і Дворышчы — плануецца стварыць прыродны парк. Яго збіраюцца выкарыстоўваць для спакойнага адпачынку, прагулак, заняткаў спортам і роварных маршрутаў.

Рэалізацыя праекта будзе праходзіць у некалькі этапаў. На першым этапе, які разлічаны да 2027 года, плануецца ўпарадкаваць тэрыторыю будучага прыроднага парку з боку вуліцы Якубава. Пры гэтым сядзібную забудову ў раёнах вуліц Сямёнава, Шэйпічы і Дворышчы пакуль чапаць не будуць.

Асноўныя змены запланаваныя на другі этап рэалізацыі праекта, які павінен завяршыцца да 2030 года. У гэты перыяд плануецца знесці наяўны сядзібны жылы фонд — усяго 105 дамоў — і цалкам рэалізаваць праектныя рашэнні.

Згодна з дакументам, знос будзе адбывацца паэтапна. Спачатку пад трансфармацыю трапіць тэрыторыя былой вёскі Шэйпічы, затым работы пачнуцца ў Дворышчах, а на завяршальным этапе чарга дойдзе да вуліцы Сямёнава.

Акрамя таго, праект прадугледжвае развіццё транспартнай інфраструктуры. У прыватнасці, плануецца будаўніцтва трамвайнай лініі па праспекце Ракасоўскага і працяг руху трамваяў па вуліцы Якубава да вуліцы Малініна. Таксама прадугледжваецца перанос цяперашняга разваротнага трамвайнага кальца.

Каментары1

  • Каверда
    06.03.2026
    Шкада, хоць і плануецца зона адпачынку і грамадская тэрыторыя.

    Гэта асаблівае месца.
    Вербы па-над Сьвіслаччу, аброслыя мохам драўляныя плоты...
    А за той вадой, тымі вербамі і тымі плотамі, наўпрост у сэрцы горада - Беларусь.
    Спрадвечная, вясковая і некранутая зьменамі і мітусьнёй.

    Быццам на карціне - глядзіш толькі, а патрапіць туды нельга. Ты можаш пайсьці па сьцежцы уздоўж ракі наперад, можаш развярнуцца і пайсьці назад - а яна застанецца. Па-за часам і па-за напрамкам.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць