Аўто55

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Беларускія аўтамабілісты падзяліліся ў сацсетках першымі «СМС шчасця» ад Дзяржаўтаінспекцыі.

Фота: LookByMedia

Паводле слоў кіроўцаў, цяпер на тэлефон ад МУС можа прыйсці не толькі паведамленне аб штрафах за перавышэнне хуткасці або пратэрмінаваны тэхагляд, але і папярэджанне аб іншых відах парушэнняў, якія трапілі ў аб'ектыў камер фотафіксацыі, піша telegraf.news.

Скрыншотам паведамлення ад МУС падзялілася ў Threads аўтамабілістка з Бабруйска. Паводле яе слоў, гэта яе першае папярэджанне, якое «прыляцела» на мабільны з камер фотафіксацыі. Як распавяла дзяўчына, услед за СМС ёй паступіў і званок ад супрацоўніка ДАІ, які патлумачыў, што да чаго.

«Патэлефанаваў супрацоўнік і прапанаваў сустрэцца. Будзьце ўважлівыя, прышпільвайцеся і не размаўляйце па тэлефоне, на гэта таксама фотафіксацыя распаўсюджваецца», — падзялілася не самым прыемным досведам аўтамабілістка.

Паведамленне, якое прыйшло дзяўчыне

Мяркуючы па паведамленні, афіцыйнае папярэджанне дзяўчыне вынеслі не за непрышпілены рэмень, як яна згадала ў допісе, а за тое, што тая размаўляла па тэлефоне за рулём. Менавіта гэтае парушэнне прадугледжвае пункт 5 артыкула 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), указаны ў СМС.

Дарэчы, максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле за парушэнне кіроўцам правілаў карыстання радыё– і тэлефоннай сувяззю падчас руху — штраф у памеры да 2 базавых велічынь (гэта значыць да 90 рублёў), так што ў гэтым выпадку аўтамабілістка абышлася мінімальным пакараннем.

Паводле слоў аднаго з каментатараў, яму таксама ўжо тэлефанавалі з ДАІ і вынеслі вуснае папярэджанне за карыстанне мабільнікам за рулём. Як выказаў здагадку каментатар, парушэнне таксама адсачылі дарожнымі камерамі.

Каментары5

  • Чартагон
    06.03.2026
    Калі не паважаеш людское - значыць ты не чалавек. Штраф гэта першы сігнал жывёле - не стань чортам.
  • Alex
    06.03.2026
    Очередной вброс. На камеры попадают с превышением или машины, оформленные на бесправников. А уже из них выборочно в ручном режиме для создания страшилок и очередей на белтехосмотре.
  • версалі
    07.03.2026
    Влад, чыноўнікі ў большасці супраць Масковіі.
    Нават рэктар БНТУ, які ганьбіў і звальняў пратэстоўцаў у 20-м, цяпер выдаў загад аб публікацыях у журналах з рэйтынгамі Q1-4. На маскальскія К... забілі ўвогуле.

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць