Свет66

Пуцін прапанаваў Еўропе зноў купляць у яго нафту і газ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатовая аднавіць пастаўкі нафты і газу ў Еўропу на фоне энергетычнага крызісу, які ўзнік праз канфлікт вакол Ірана. Пра гэта ён сказаў падчас нарады ў Крамлі, прысвечанай сітуацыі на сусветным рынку нафты і газу, піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Пуцін падкрэсліў, што Расія ніколі сама не адмаўлялася пастаўляць энергарэсурсы ў Еўропу. Паводле яго слоў, калі еўрапейскія кампаніі і пакупнікі вырашаць зноў супрацоўнічаць і забяспечаць доўгатэрміновую і стабільную працу без палітычнага ціску, расійскі бок гатовы аднавіць такое супрацоўніцтва.

Ён таксама адзначыў, што Расія працягвае пастаўляць энергарэсурсы ў Венгрыю і Славакію — краіны Еўрасаюза, якія і цяпер купляюць расійскія нафту і газ. Акрамя таго, экспарт павялічваецца ў іншыя дзяржавы, якія Масква лічыць надзейнымі партнёрамі.

На думку Пуціна, вайна ў Іране і блакаванне Армузскага праліва, праз які праходзіць каля траціны сусветнага гандлю нафтай, можа сур’ёзна паўплываць на сусветную эканоміку. Ён мяркуе, што гэта прывядзе да росту інфляцыі, праблем у вытворчасці тавараў і новага ўзроўню цэн на энергарэсурсы, бо хутка замяніць нафту і газ з Блізкага Усходу амаль немагчыма. Таксама ён папярэдзіў, што здабыча нафты ў рэгіёне, звязаная з гэтым пралівам, можа спыніцца ўжо найбліжэйшым месяцам.

Палітык падкрэсліў, што расійскія энергетычныя кампаніі заўсёды лічыліся надзейнымі пастаўшчыкамі. Ён дадаў, што высокія сусветныя цэны нафты, якія нядаўна дасягалі каля 119 даляраў за бараль, варта выкарыстоўваць для зніжэння даўгоў энергетычных кампаній перад расійскімі банкамі.

Каментары6

  • Нефтяник
    09.03.2026
    А могут ведь и согласиться…и оправдание будет…
  • казалі да Менска, Парыжа і Вашынгтона
    09.03.2026
    О как, так спадар, а яны казалі да Менска, Парыжа і Вашынгтона... Трамп цісні мацней!
    "ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер"
    -NN
  • Пастаўкі расійскай нафты ў Індыю абрынуліся да мінімуму за апошнія 4 гады
    09.03.2026
    Нефтяник, «Кхэ-кхэ» «Кхэ-кхэ» Пастаўкі расійскай нафты ў Індыю абрынуліся да мінімуму за апошнія 4 гады «Кхэ-кхэ» «Кхэ-кхэ»

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»28

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць