Грамадства11

Баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі асуджаны за палітыку. Ён быў адным з найлепшых медыкаў горада

А таксама стварыў карысную праграму для калег.

У Баранавічах фельчара хуткай дапамогі, якога не раз прызнавалі найлепшым медыкам горада, абвясцілі «экстрэмістам», піша BGmedia.

МУС Беларусі 6 сакавіка абнавіла «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У «спіс экстрэмістаў» дадалі 20 чалавек, цяпер у ім 6 373 прозвішчы. «Экстрэмістам» прызналі ў тым ліку фельчара хуткай дапамогі ў Баранавічах Міхаіла Чатырбока.

Міхаілу Чатырбоку 39 гадоў. Дзе ён працуе зараз, невядома, але раней ён быў фельчарам хуткай дапамогі ў Баранавічах. Яго не раз прызнавалі найлепшым медыкам горада, узнагароджвалі ганаровымі граматамі.

У верасні 2023 года Міхаіл Чатырбок разам са сваёй брыгадай удзельнічаў у III адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, «на якіх медыкі паказвалі свае тэарэтычныя і практычныя веды і навыкі».

У той жа месяц дзяржінфармагенцтва БелТА пагутарыла з фельчарамі брыгад хуткай дапамогі і апублікавала тэкст. Так дзяржжурналісты напісалі пра Міхаіла Чатырбока:

«Андрэй Фёдараў, Міхаіл Чатырбок і іх кіраўнік лекар хуткай дапамогі Аляксандр Горбач — рэанімацыйная брыгада з Баранавічаў. Гэтыя мужчыны па-сапраўднаму ведаюць, што такое праца ў камандзе».

Міхаіл Чатырбок вядомы і тым, што ствараў бясплатныя праграмы (прыкладанні) для калег, якія працуюць па профілі неадкладнай меддапамогі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

Мужчыну дадалі ў «спіс экстрэмістаў» 6 сакавіка. Там пазначана, што яго судзілі ў Брэсцкім абласным судзе па абедзвюх частках артыкула 361—4 КК РБ (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэты артыкул у апошні год прымяняюць для судоў па «справе Гаюна».

У дакуменце пазначана, што ў Міхаіла Чатырбока «судзімасць не пагашана». Хутчэй за ўсё, яму прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).

Каментары1

  • Ублюдочное государство "Лукашения"
    10.03.2026
    Сволочные люди..

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць