Свет66

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа папрасіла Ізраіль устрымацца ад далейшых удараў па энергетычнай інфраструктуры Ірана, у тым ліку па нафтавых аб’ектах. Пра гэта паведамляе выданне Axios са спасылкай на крыніцы. Паведамленне было перададзена ізраільскаму кіраўніцтву і начальніку штаба Арміі абароны Ізраіля Эялю Заміру.

Фота: AP Photo/Mohsen Ganji

Паводле інфармацыі крыніц, Вашынгтон назваў тры асноўныя прычыны такой просьбы.

Па-першае, удары па энергетычных аб’ектах наносяць шкоду звычайным жыхарам Ірана, многія з якіх выступаюць супраць дзейнага рэжыму.

Па-другое, Дональд Трамп разглядае магчымасць супрацоўніцтва з іранскім нафтавым сектарам пасля заканчэння вайны, падобна да палітыкі, якую ён раней праводзіў у адносінах да Венесуэлы.

Па-трэцяе, такія атакі могуць справакаваць Іран на масаваныя ўдары ў адказ па энергетычнай інфраструктуры краін Персідскага заліва.

Журналісты адзначаюць, што раней Тэгеран ужо спрабаваў атакаваць энергетычныя аб’екты ў гэтым рэгіёне з дапамогай беспілотнікаў, аднак значных пашкоджанняў тады не было. У ЗША асцерагаюцца, што новыя ўдары па іранскай нафце могуць змяніць сітуацыю і прывесці да росту сусветных цэн нафты.

Паводле крыніц, Трамп разглядае атакі на нафтавую і энергетычную інфраструктуру Ірана як крайні варыянт, які варта выкарыстоўваць толькі ў тым выпадку, калі Іран першым ударыць па нафтавых аб’ектах у краінах Персідскага заліва. Ён таксама папярэдзіў, што калі Іран нанясе шкоду сусветным пастаўкам нафты, адказ ЗША будзе «ў 20 разоў мацнейшы».

Раней паведамлялася, што 7 сакавіка ізраільскія вайскова-паветраныя сілы наносілі ўдары па нафтавых аб’ектах у Тэгеране. Паводле ізраільскіх СМІ, гэта мог быць першы выпадак падчас цяперашняй вайны, калі Ізраіль атакаваў нафтавую інфраструктуру непасрэдна на тэрыторыі Ірана.

На гэтым фоне спецпрадстаўнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер плануюць наведаць Ізраіль для перамоў наконт далейшых дзеянняў.

Супольная вайсковая аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана пачалася 28 лютага. У выніку авіяўдараў быў ліквідаваны вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі. У адказ Іран выпусціў балістычныя ракеты па Ізраілі і шэрагу краін Блізкага Усходу, а таксама паведамляў пра атакі на амерыканскія вайсковыя базы.

Каментары6

  • Паводле інфармацыі крыніц
    11.03.2026
    это уже не остановить.
  • калі ласка дашліце гэта ЭЗ левацкім ружовым поні !
    11.03.2026
    Маскоўская імерыя вырабляе 1 % сусветнага ВУП, яны нічога не вырашаюць ў свеце. Арменія падпісвае геа- стратэгічныя дамовы з ЗША наконт ядравага паліва да транзіту. Чаму мы не можам ?
  • Печатный станок
    11.03.2026
    калі ласка дашліце гэта ЭЗ левацкім ружовым поні ! , Американская империя печатае по 35 лимонов в день, вырабляет бургеры и ломучий автошрот. Брюссельский станок печает пособия евробомжам. Остальное - цифры из воздуха.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць