Грамадства11

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам

Сталічныя транспартныя паркі вырашылі, калі не цалкам ліквідаваць, то максімальна мінімізаваць магчымасці атрымання электратраўмаў падчас пасажырскіх перавозак.Для гэтага будуць закупляць спецыяльнае абсталяванне, адзначае Blizko.by.

Плануецца на працягу некалькіх месяцаў набыць 24 прылады. Іх размеркуюць па васьмі аўтобусных, тралейбусных і транспартных парках.

У аб’яве таксама пазначана агульная вартасць закупкі — 84 960 рублёў. Прыкладная цана адной прылады не павінна перавышаць 3540 рублёў.

Апошні дзень падачы дакументаў на тэндар — 18 сакавіка 2026 года.

У студзені тралейбус ударыў токам дзяўчыну. Паводле слоў пацярпелай (яе завуць Дыяна), яна сядала ў тралейбус №44, узялася за поручань, адчула моцны боль і страціла прытомнасць.

Дзяўчына апрытомнела ўжо ў сярэдзіне салона. Людзі сказалі, што яна моцна крычала, і нейкі мужчына літаральна адцягнуў яе ад дзвярэй. Ужо дома Дыяна зразумела, што нага здранцвела, адчувальнасць так і не вярнулася, таму давялося выклікаць хуткую дапамогу.

Медыкі дыягнаставалі праблемы з сэрцам, апёкі, траўму галёнкаступнёвага сустава і стрэс. У выніку пацярпелую шпіталізавалі.

Таксама ў тыя ж дні ўдарыла токам 18‑гадовага Мацвея.

«Я толькі ступіў на металічны парожак, як адразу адчуў боль у назе і ўпаў у лужыну паміж бардзюрам і тралейбусам. Паколькі нага заставалася на тым парозе, мяне пачало ўсяго трэсці. Прытомнасць я не страчваў. З адчуванняў тое, што адбывалася, можна апісаць як моцныя сутаргі па ўсім целе. Было балюча.

Дзіяну адцягнулі, бо яна знаходзілася ў самім тралейбусе, а я захрас у гэтай ямцы, і мяне адцягнуць ніхто не мог. Магчыма, людзі думалі, што ў мяне прыпадак эпілепсіі. Калі кіроўца зразумеў, што здарылася, ён адключыў тралейбус», — расказваў Мацвей.

Дактары ўстанавілі: у хлопца «ўздзеянне току без электратраўмы». У той жа дзень Мацвей вярнуўся дадому.

Каментары1

  • Робат
    14.03.2026
    Тралейбусы ні кому і нічога не павінны.

Цяпер чытаюць

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

На выхадзе з метро ў цэнтры Мінска адвалілася частка столі ФОТАФАКТ4

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў21

Затрыманых у часе анлайна віцебскіх трэш-стрымераў адправілі прыбіраць мемарыял

На Камароўцы з'явіліся беларускія маліны па 160 рублёў за кілаграм

Adidas зняў крутую пяціхвілінную кароткаметражку да чэмпіянату свету па футболе з Шаламэ, Бэкхэмам, Зіданам, Месі і дэль П'ера1

У Расіі загінуў палітвязень, якога пасадзілі за малюнак Пуціна ў выглядзе пеніса з георгіеўскай стужкай5

«А 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што серверы проста вычышчаныя». Яраслаў Іванюк расказаў падрабязнасці пра атаку на анлайн-бібліятэку «Камунікат»11

Малады дзед з Кармы захацеў далучыць Сумы да Расіі. Практычны вынік — унучка ў Мазыры убачыць яго толькі на фота8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць