Грамадства55

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Падыходзіць да завяршэння доўгая крымінальная сага, у якую закруціла былога міністра сельскай гаспадаркі. Яго арыштавалі яшчэ ў канцы 2023 года.

Ігар Брыло — міністр сельскай гаспадаркі (2022-2023) і памочнік Лукашэнкі (2023)

Як стала вядома «Нашай Ніве», у найбліжэйшы час будзе вынесены прысуд фігурантам знакамітай малочнай справы, якая пачалася ў лістападзе 2023‑га з арышту на той момант памочніка Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Ігара Брыло. 

@nashaniva Памочніка Лукашэнкі пасадзяць на 12 гадоў? #дальнобойщик #дальнабой #беларусьновости #новостибеларуси #минсксейчас ♬ stellar - .diedlonely & énouement

Неўзабаве было затрымана амаль усё сямейства кіраўніка «Бабулінай крынкі» Генадзя Скітова, уключна з ім самім, а таксама менеджментам холдынга.

Сэнс справы ў тым, што быццам бы Скітавы пры спрыянні Брыло разгарнулі на дзяржаўнай «Бабулінай крынцы» сістэму, пры якой штучна стваралася затаваранасць складоў, што дазваляла для іх разгрузкі адпускаць прадукцыю па ніжэйшай цане. Потым гэтае ў рэальнасці добрае малако і іншая прадукцыя па дэмпінгавых цэнах адгружалася на фірмы-пасярэднікі, якія прадавалі тавар у Расіі па рэальнай цане. А розніца, адпаведна, дзялілася паміж удзельнікамі схемы.

Брыло актыўна супрацоўнічаў са следствам, а Скітоў адмовіўся даваць паказанні. У сувязі з гэтым працэс расследавання моцна зацягнуўся. 

Чытайце таксама: «Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Суд пачаўся толькі ў верасні 2025‑га, і вось ужо хутка будзе вынесены прысуд. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», пракурор запытаў Ігару Брыло 12 гадоў пазбаўлення волі, Генадзю Скітову — 13 гадоў. 

Запытаны прысуд Скітову супадае з тым, чым пагражала яму следства ў тым выпадку, калі ён не прызнае віну. 

Чытайце падрабязнасці: 81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Апроч цэнтральных фігурантаў, на лаве падсудных:

— Віктар Скітаў, сын Генадзя Скітава, дырэктар філіяла «Мінскі» «Бабулінай крынкі».

— Арцём Зубель, першы намеснік дырэктара «Бабулінай крынкі», сын былога намесніка начальніка шчучынскай міліцыі.

— Галіна Ціцянкова, намесніца дырэктара «Бабулінай крынкі», пасля ўзначаліла гаспадарку «Новая Друць» у Бялыніцкім раёне.

— Аляксей Драніца, начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці «Бабулінай крынкі». 

— Дзяніс Ліннік, дырэктар філіяла «Асіповіцкі» «Бабулінай крынкі», былы начальнік Барысаўскага РУУСа.

— Сяргей Петражыцкі, дырэктар «Віцебскмясмалпрама».

— Уладзімір Сіруць, «галоўны сябар» Генадзя Скітава, кіраўнік шэрагу афіліяваных кампаній.

— Сяргей Качанаў, дырэктар віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты»

— «Николаевич М. В». — поўны цёзка Міхаіла Валянцінавіча Нікалаевіча, былога намесніка старшыні праўлення «Тэхнабанка» і намесніка дырэктара салігорскага футбольнага «Шахцёра».

— Уладзімір Лісіцын, заснавальнік «БелАграГен Беларусь».

Яшчэ пра пяць чалавек дакладна не вядома, чым яны займаліся на свабодзе: А. Чарняк, А. Яшчанка, Г. Кіракасян, А. Сабалькоў, А. Панкоў.

Фігуранты праходзяць па 12 артыкулах крымінальнага кодэксу: 

  • Артыкул 430 ч. 2 — атрыманне хабару, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 426 ч. 3 — перавышэнне ўлады пры цяжкіх наступствах, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 430 ч. 3 — атрыманне хабару, ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 209 ч. 1 — махлярства, штраф, грамадскія работы, арышт альбо абмежаванне волі да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 3 гадоў;
  • артыкул 431 ч. 3 — дача хабару, ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 426 ч. 2 — перавышэнне ўлады, ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 424 ч. 2 — злоўжыванне ўладай, ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 431 ч. 1 — дача хабару, штраф, выпраўляльныя работы да 2 гадоў, арышт або абмежаванне волі да 2 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 5 гадоў;
  • артыкул 424 ч. 3 — злоўжыванне ўладай, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі;
  • артыкул 210 ч. 4 — махлярства ў асабліва буйным памеры або арганізаванай групай, ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй;
  • артыкул 432 ч. 2 — пасрэдніцтва ў хабары, арышт або абмежаванне волі да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 6 гадоў;
  • артыкул 210 ч. 3 — махлярства ў буйным памеры, ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары5

  • Комиссар К.
    24.03.2026
    Спрут
  • 1654-1667
    24.03.2026
    б.с.с.р. - бацька сэра сын рагоча
  • Спрут
    24.03.2026
    Если бы народец знал какие дела крутят жены Вити и Димы Лукашенок, то не сидели бы не секунды без кос в руках. Поэтому воруют и те, кто держит эту шкловскую заячью губу на троне.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць