У Салігорскім раёне згарэў дом: гаспадыня загінула, дачка і ўнук выжылі
Здарэнне адбылося сёння раніцай у вёсцы Камень.

На момант пажару ў доме знаходзіліся тры чалавекі: пажылая гаспадыня, яе дачка і ўнук. Пачуўшы гук спрацоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, апошнія самастойна пакінулі дом, які гарэў. Яны не пацярпелі.
Пажарныя, што прыбылі на месца здарэння, выявілі ў доме загінулую гаспадыню.
Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі.
Каментары