Грамадства55

Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе

У дзесяціпавярховы дом каля Драздоў, які называлі «таемным», засяляюцца чыноўнікі. Гэта высветліла выданне «Люстэрка» дзякуючы крыніцы, знаёмай з сітуацыяй.

Шматпавярховік на вуліцы Ціхай, 54, каля Драздоў у Мінску
Шматпавярховік на вуліцы Ціхай, 54, каля Драздоў у Мінску

Пра якое жыллё гаворка

Больш за год таму на вуліцы Ціхай, 54 дабудавалі шматпавярховы дом — узвядзеннем займалася дзяржкампанія. Што гэта за праект і хто там будзе жыць, не паведамлялася. Толькі адзін раз забудоўшчык заявіў, што кватэры ў гэтым доме ў адкрыты продаж не паступяць. Такая «сакрэтнасць» нарадзіла дадатковыя пытанні — з’явіліся здагадкі, што кватэры ў дзесяціпавярховіку прызначаныя для чыноўнікаў і функцыянераў, а сам дом пачалі называць «таемным».

Хто атрымаў кватэры

Як высветліла «Люстэрка» з дапамогай крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, у гэтым «сакрэтным» шматпавярховым доме на вуліцы Ціхай, 54, у лютым — сакавіку 2025 года сваіх уладальнікаў набылі больш за 50 кватэр.

Сярод тых, хто засяліўся, — некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў. Так, адна з кватэр належыць першаму намесніку кіраўніка МУС Юрыю Назаранку, які трапіў пад санкцыі ЗША, а таксама ЕС — бо нясе адказнасць «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца МУС пад яго камандаваннем пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года». Як раней паведамлялася, пасля жорсткага збіцця затрыманых у 2020 годзе ў Фрунзенскім РУУС Мінска Назаранка абяцаў правесці праверку, па выніках якой «будуць зробленыя пэўныя высновы». Ці былі прыцягнутыя да адказнасці датычныя да гэтага сілавікі, невядома.

Уладальнікам яшчэ адной кватэры ў «таемным» доме стаў Юрый Ярашэвіч. Гэта амбасадар Беларусі ў Ізраілі, які заняў гэтую пасаду ў студзені 2025 года. Да гэтага працаваў у МЗС і амбасадзе Беларусі ў Расіі.

Сярод іншых уладальнікаў квадратных метраў у гэтым доме — Аляксей Шапецька. Ён працуе дырэктарам санаторыя «Беларусь» у Сочы, які ўваходзіць у Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Гэты санаторый прымае на лячэнне і рэабілітацыю расійскіх вайскоўцаў і добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, і калектывы прадпрыемстваў расійскага вайскова-прамысловага комплексу, паведамляў раней Belpol.

Сярод навасёлаў таксама ёсць Аляксандр Рагожнік — экс-амбасадар Беларусі ў Расіі, а цяпер старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Акрамя іх, кватэры ў гэтым доме атрымалі дзясяткі шараговых чыноўнікаў і функцыянераў з розных ведамстваў. У дакументах у іх напісана, што цягам пяці гадоў з даты дзяржрэгістрацыі жылога памяшкання яго нельга прадаць, падарыць ці іншым чынам перадаць іншаму ўласніку. Таксама памяшканне можна перадаваць у заклад толькі банку.

Дарэчы, у Беларусі шмат гадоў выкарыстоўваецца практыка поўнасцю або часткова засяляць дамы работнікамі дзяржструктур, ільготнікамі, сілавікамі. Таму не зусім зразумела, чаму ў гэтым выпадку дзяржаўны забудоўшчык ці ўлады сталіцы адразу не патлумачылі грамадскасці мэты будаўніцтва нерухомасці.

Колькі каштуе жыллё ў гэтым раёне

Як і заяўляў забудоўшчык, кватэры ў доме не выстаўляліся на продаж. Былі толькі нешматлікія выключэнні: так, у сакавіку мінулага года з’явілася абвестка пра продаж двухпакаёўкі ў гэтым доме плошчай 57,3 кв. м. Кошт быў каля 535 837 рублёў, або 179 000 даляраў. Гэта 3124 даляры за квадратны метр. У гэтым выпадку ўласнасць была пазначаная як прыватная.

Калі паглядзець на іншыя прапановы ў гэтым элітным раёне, то іх кошт значна вышэйшы. Так, праз дарогу, на вуліцы Піянерскай, прадаюць трохпакаёўку плошчай 80,2 кв. м за 1 038 750 рублёў, або 375 тысяч даляраў. У іншым суседнім доме — таксама на Піянерскай — ёсць двухузроўневая кватэра на 165,1 кв. м за 1,55 мільёна рублёў, або амаль 560 тысяч даляраў. Вядома, характарыстыкі гэтага жылля могуць істотна адрознівацца ад тых, што ў доме на Ціхай, 54, — як у лепшы, так і ў горшы бок.

Каментары5

  • Законная цель
    17.06.2026
    1 из 500
  • Маю патрэбу
    17.06.2026
    Жыхары Сочы і Віцебска атрымалі ад Лукашэнкі кватэры у Мінску?
  • Ё
    17.06.2026
    Пасля перамогі дом перадаць ваярам Палка Каліноўскага.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць