Грамадства55

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты

Беларуская чыгунка паведаміла пра вяртанне «Штадлераў» пасля рамонту. Але пасажыры ўжо скардзяцца на паломкі, затрымкі і перасадкі проста падчас рэйсаў, піша BGmedia. 

Дзве паломкі за адзін дзень

Пра адзін з такіх выпадкаў расказаў выданню «Штодзень» жыхар Гомеля, які за адзін дзень сутыкнуўся адразу з дзвюма няспраўнасцямі падчас паездкі паміж Гомелем і Мінскам.

Паводле слоў пасажыра, раніцай 8 чэрвеня ён ехаў цягніком Гомель — Мінск з адпраўленнем у 04:41 і прыбыццём у сталіцу ў 07:53.

Аднак да канчатковага пункта прызначэння пасажыры своечасова не дабраліся.

«Даехалі да Асіповічаў — там цягнік зламаўся. Нас перасадзілі ў эканом-клас, і ў Мінск мы прыбылі прыкладна на паўтары гадзіны пазней», — расказаў ён.

На гэтым праблемы не скончыліся.

У той жа дзень мужчына вяртаўся назад цягніком з Мінска, які адпраўляўся ў 14:57. Паводле яго слоў, падчас руху састаў неаднаразова рэзка зніжаў хуткасць.

«Цягнік перыядычна на ўсім шляху скідаў хуткасць да 19 кіламетраў за гадзіну, часам увогуле спыняўся. Потым абвясцілі затрымку па тэхнічных прычынах. У Гомель мы прыехалі на 45 хвілін пазней», — паведаміў пасажыр.

У выніку за адзін дзень агульная затрымка склала больш за дзве гадзіны.

Пасажыры абмяркоўваюць працу «Штадлераў»

Паводле слоў гамяльчаніна, у Мінску ён пачуў ад іншых людзей, што падобныя выпадкі ў апошні час не адзінкавыя.

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак, а не будзеце пісаць пра тое, колькі новых, класных і сучасных «Штадлераў» вы запусцілі», — звярнуўся ён да Беларускай чыгункі.

У каментарах меркаванні падзяліліся. Частка карыстальнікаў радуецца вяртанню хуткасных электрацягнікоў пасля працяглай адсутнасці на маршрутах.

Іншыя адзначаюць, што істотнай розніцы паміж «Штадлерам» і звычайнымі электрычкамі не заўважаюць, затое кошт білетаў на больш сучасны рухомы састаў вышэйшы.

Адкуль узяліся праблемы

Масавыя праблемы з цягнікамі «Штадлер» пачалі абмяркоўваць яшчэ некалькі гадоў таму. Пасля ўвядзення санкцый супраць беларускага дзяржаўнага перавозчыка ўзніклі складанасці з пастаўкамі неабходных камплектуючых і абслугоўваннем часткі рухомага складу.

У выніку частка сучасных электрацягнікоў перыядычна выводзіцца з эксплуатацыі для рамонту, а на маршруты выходзяць больш старыя саставы. Для пасажыраў гэта азначае больш працяглы час у дарозе і менш камфортныя ўмовы паездкі.

Пры гэтым Беларуская чыгунка звычайна паведамляе пра «планавыя рамонты» і не раскрывае маштабы тэхнічных праблем.

Каментары5

  • Путеец
    16.06.2026
    Гэбнявая сволота всех спецов после 20-го года уволила, остались одни лукашисты да алканавты (что то же самое), поэтому ремонтировать некому.
  • эврыка!
    16.06.2026
    Путеец, губазік хай пачыняе.
  • все вопросы к Тихановской
    16.06.2026
    она за это очередной орден получила, за санкции

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць