Грамадства55

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан

Блогер Уладзіслаў Бохан, які быў знаёмы з Сямёнам Скрапецкім некалькі гадоў і перапісваўся літаральна напярэдадні трагедыі, расказаў «Белсату», чым жыў мастак, як зарабляў на творчасці і чаму апошнія гады рэгулярна атрымліваў пагрозы.

Адна з карыкатур Сямёна Скрапецкага. Крыніца: сацыяльныя сеткі

Яшчэ за некалькі гадзін да гібелі Сямён Скрапецкі абмяркоўваў з Уладзіславам Боханам новыя акцыі супраць расейскага рэжыму. Паводле яго слоў, у ноч з суботы на нядзелю Скрапецкі прапанаваў арганізаваць супольную акцыю ў Берліне або Варшаве пасля свайго нядаўняга перформансу каля расейскай амбасады ў Германіі. Канчатковых планаў яны выпрацаваць не паспелі.

Блогер быў знаёмы са Скрапецкім з 2022 года. Яны пазнаёміліся на выставе «ReBelarus» у Варшаве, якая праходзіла незадоўга да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Там расейскі мастак прадстаўляў свае працы з вострай палітычнай тэматыкай. Паводле Бохана, пасля гэтага яны падтрымлівалі сувязь, хоць і не былі блізкімі сябрамі. Стасаваліся пераважна вакол мастацтва, палітыкі і грамадскай дзейнасці.

«Як чалавек ён быў даволі складаны. З ім часам было цяжка стасавацца, бо ён быў вельмі эмацыйны і рэзкі ў сваіх выказваннях. Не заўсёды я быў згодны з тым, што ён казаў. Але як мастак ён быў сапраўдным геніем», — кажа Бохан. 

На яго думку, ніхто з сучасных мастакоў не перадаваў так дакладна атмасферу «глыбіннай Расіі» за межамі Масквы. Скрапецкі быў родам з Алтайскага краю і часта звяртаўся ў сваёй творчасці да жыцця расейскай правінцыі.

Паводле Бохана, апошнія месяцы мастак пастаянна атрымліваў пагрозы. Асабліва пасля таго, як пачаў актыўна высмейваць кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Скрапецкі нават публікаваў у сваім Telegram-канале скрыншоты агрэсіўных паведамленняў ад прыхільнікаў Кадырава.

Акрамя таго, у адным з допісаў ён паведамляў, што каля яго дома дзяжураць паліцэйскія. Бохан мяркуе, што гэта магло быць звязана са зваротам мастака ў праваахоўныя органы з-за пагрозаў. Пры гэтым пра нейкія канкрэтныя небяспекі ў асабістых размовах Скрапецкі не расказваў.

«Вакол яго мастацтва існавала вялікая супольнасць людзей»

Скрапецкі удзельнічаў не толькі ў расейскіх антыпуцінскіх акцыях, але і падтрымліваў беларускую дыяспару ў Польшчы. Паводле Бохана, мастак наведваў беларускія акцыі салідарнасці ў Белай-Падляшскай, а таксама ўдзельнічаў у супольных пратэстах каля расейскай амбасады ў Варшаве. 

Бохан таксама расказаў, што Скрапецкі жыў пераважна за кошт сваёй творчасці. Паводле яго слоў, мастак атрымліваў каля 500 долараў штомесяц ад манетызацыі кантэнту ў YouTube і сацыяльных сетках. Асноўны ж прыбытак прыносіў продаж карцін. Пры гэтым некаторыя яго работы каштавалі вельмі дорага.

Скрапецкі займаўся палітычнай сатырай больш за пятнаццаць гадоў. Адзін са сваіх твораў ён, паводле Бохана, прадаў прыкладна за 20 тысяч даляраў і ахвяраваў гэтыя грошы на падтрымку Украіны і Узброеных сіл Украіны. 

«У яго заўсёды былі кліенты, вакол яго мастацтва існавала вялікая супольнасць людзей, якія яго падтрымлівалі», — адзначыў блогер. 

Навіна пра гібель мастака стала для Бохана поўнай нечаканасцю. Прачытаўшы паведамленні пра страляніну ў Белай-Падляшскай, ён адразу ўспомніў пра Скрапецкага, які жыў у гэтым горадзе. Пасля блогер спрабаваў звязацца з ім і яго жонкай, але не атрымаў адказу. Тады ён пачаў супастаўляць інфармацыю і фотаздымкі з месца здарэння з матэрыяламі, якія мастак публікаваў у сваіх сацыяльных сетках. 

«Усё супадала — і ўзрост, і грамадзянства, і месца. Так я зразумеў, што, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе менавіта пра яго», — расказаў Бохан.

Каментары5

  • Тутэйшы аглядальнік
    16.06.2026
    Бо простым людзям цяжка(немагчыма нават)атрымаць візу ЭЗ, але забачце колькі беларускіх прапагандонаў адпачываюць ў Эўропе,колькі руССкіх з пашпартам ЭЗ падтрымлівае путлера адкрыта, колькі бежанцаў з іУкраіны , і зарабітчан з Беларусі дроч@ць на руССкій мір....вы не бачыце???
  • ваван
    16.06.2026
    Тутэйшы аглядальнік , не столько ПОЛуЧИТЬ сколько ЗаПИСАТЬСЯ на получение... Вот это и есть узкое место. Уверен что все эти "помогатые" конторки из двух человек полностью под колпаком режима. И по звонку делают запись и идеальные документы для НУЖНЫХ людей... Уверен что проблему записи можно технически решить очень ПРОСТО - с помощью минимальной предоплаты. Но режиму выгодно чтобы простые люди как можно меньше ездили, как можно меньше связей с ЕС. У служителей режима регуляно идут проверки где и когда были. Подымают сведеньия за последние больше 10 лет.... Особенно у силовиков... Так что проблема виз так же и как пересечения границ (поляки не работают а "СПЯТ") для "хатаскрайника", простого обывателя кажется одно, а на самом деле немножко диаметрально противоположное. Психология тупых масс... Для примера можно посмотреть как комментируют отсутствие бензина на заправках в Россиии... Про Мадяра и тем более про войну НИКТО не вспоминает. Виноваты власти НО не изза войны, виноваты люди, виноваты спекулятны, виновата погода. Но истинная причина НЕ называется. Так и у нас с визами и записями в визовые центры. Сначала режим урезал до минимума сотрудников консульвтв - зачем? Кто конкретно контролирует запись в визовый центр? Кто эти люди, чьи они дети внуки - хозяеева конторок по записи в визовые центры? Железный занавес строится изнутри гораздо успешнее чем снаружи.... Закон об отсутствии отсрочки для стурдентов зарубежных вузов оставил с стране почти ВСЕХ студентво мужского пола и вызвал рекордные проходные баллы... Холопы нужны дома....
  • Янка
    16.06.2026
    Тутэйшы аглядальнік , ну дык якое вы прапануеце выйсце г.з. "простым людзям"? Абраць кагосці апроч Фіца, каб той не даваў шэнгенскіх віз прапагандыстам, альбо адабраць пашпарты ў грамадзян ЕЗ з прарасейскімі настроямі? Альбо чакаць Трампа, калі той нагуляецца ў гладыятарскія баі і бальныя залі? Трэба змагацца, і перш за ўсё тым самым "простым людзям".

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як гарыць Масква пасля атакі дронаў ФОТЫ43

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік30

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці9

Беларускія турфірмы тэрмінова пераробліваюць аўтобусныя маршруты ў Грузію — час у дарозе павялічваецца на 4‑5 гадзін10

Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага3

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць