Свет3737

У Белай-Падляшскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Таксіст з Беларусі, які прывёз забойцаў на месца злачынства, спалохаўся і спрабаваў уцячы ў беларускае консульства.

Паводле інфармацыі паліцыі, напад адбыўся 15 чэрвеня каля 10:00 на вуліцы Каралевы Ядзвігі. Невядомы пачаў страляць у мужчыну, пасля чаго ўцёк, піша тэлеграм-канал DzikMedia.

Пасля здарэння кіраўнік гарадской паліцыі абвясціў трывогу для асабовага складу. У горадзе былі арганізаваныя блакавальныя пасты, праводзіліся праверкі транспарту і пошукавыя мерапрыемствы.

Неўзабаве пасля таго невядомы мужчына спрабаваў схавацца ад паліцыі ў консульстве Беларусі ў Белай-Падляшскай. Ён хацеў пераскочыць праз плот, але не паспеў.

Пасля высветлілася, што гэта быў таксіст з Беларусі, які прывёз забойцаў на месца злачынства. Пазней яму пагражалі пісталетам, ён спалохаўся і спрабаваў уцячы ў беларускае консульства.

Тым часам стала вядомая асоба забітага. Гэта Сямён Скрапецкі — расійскі блогер, мастак-карыкатурыст і сатырык, які нарадзіўся ў 1981 годзе. У 2021 годзе ён эміграваў у Польшчу, ратуючыся ад пераследу ў Расіі.

Ён ездзіў па Еўропе і праводзіў розныя акцыі, высмейваючы рэжым Пуціна і яго саюзнікаў. На сёлетні Дзень Расіі ён правёў падобную акцыю ў Берліне.

Крыніцы DzikMedia паведамляюць, што Сямён Скрапецкі таксама ўдзельнічаў у беларускіх акцыях пратэсту.

Адна з работ Сямёна Скрапецкага

Каментары37

  • Сьвіслацкі жабец
    15.06.2026
    Гэта гамон.
    Сьмелы чалавек, а яшчэ і таленавіты: сваёй творцасьцю выкрываў усю сутнасьць гэтага гратэскнага часу, ў які мы жывем, і ўсю пачварнасць секты КДБ-ФСБ-РПЦ. Пэнзлікам раніў гэтых гадаў у самае сэрца.
    Заўважце, каго яны забілі. Не Яшына, ці Навальную, ці Чычваркіна. Не Каца ці Волкава. А простага мастака!

    Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць!
  • цынік
    15.06.2026
    Зараз тэлемарафонныя боты завядуць пра “харошых рускіх”
  • Шклоуски конюх
    15.06.2026
    Петушня гэбня уже прямо в Польше стреляет
    И какой наш будет ответ?
    Снятие санкций?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць