Грамадства2525

На Брэстчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка прайшло пасяджэнне па разглядзе скаргі грэка-каталіцкай парафіі ў Брэсце на рашэнне Брэсцкага абласнога суда аб ліквідацыі парафіі. На жаль, скаргу не задаволілі — прынята канчатковае рашэнне аб пазбаўленні супольнасці рэгістрацыі як рэлігійнай арганізацыі, піша Katolik.life.

У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

Пра гэта даведаліся вернікі, але ні структуры Каталіцкай царквы, ні дзяржаўныя органы не паведамлялі пра ліквідацыю парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце.

Больш за тое, рашэннем мясцовых уладаў была ліквідаваная таксама грэка-каталіцкая парафія Святых Кірылы і Мяфодзія ў Баранавічах. Разам з парафіяй у Івацэвічах, якая раней не прайшла перарэгістрацыю, агулам ліквідаваныя ўсе тры рэлігійныя арганізацыі грэка-каталікоў (уніятаў) у Брэсцкай вобласці.

Сітуацыя супольнасцяў у Брэсце і Баранавічах асаблівая. Калі парафія ў Івацэвічах, як і многія рыма-каталіцкія супольнасці, не прайшла перарэгістрацыю ў 2025 годзе і падала заяву аб ліквідацыі арганізацыі, то ў гэтым выпадку працэс ліквідацыі адбываўся праз суд.

Падрабязнасці вернікам не вядомыя. Але выглядае так, што супольнасці былі нязгодныя з ліквідацыяй, таму такія рашэнні прынялі мясцовыя ўлады, а вернікі абскарджвалі гэтыя рашэнні ў судзе.

Дакладная афіцыйная прычына ліквідацыі невядомая, аднак у адным з рашэнняў вернікі заўважылі фармулёўку пра быццам бы «пагрозу нацыянальным інтарэсам».

Скаргу падавала і парафія ў Баранавічах, але вынік вернікам невядомы — хутчэй за ўсё, таксама была атрыманая адмова. Цяпер супольнасць удзельнічае ў рыма-каталіцкіх імшах у касцёле.

Пасля ліквідацыі арганізацый грэка-католікі не могуць арганізоўваць службы ў візантыйскім абрадзе і збірацца самастойна на малітву ў сваіх храмах. Пытанне з маёмасцю парафій пакуль вырашаецца — верагодна, давядзецца рэгістраваць будынкі храмаў на прыватных асобаў.

Наколькі вядома вернікам, грэка-каталікі Брэсцкай вобласці спадзяюцца, што будзе дасягнута дамоўленасць служыць літургіі ў візантыйскім абрадзе ў мясцовых каталіцкіх храмах. І не страчваюць надзею, што ў будучыні змогуць наноў зарэгістраваць парафіі.

Адметна, што такія працэсы адбыліся пры новым Апостальскім нунцыю (дыпламатычным прадстаўніку) Ватыкана ў Беларусі арцыбіскупе Іньяцыё Чэфаліа (на галоўным фота), які сам з'яўляецца грэка-католікам — святаром візантыйскага абраду Італа-албанскай Каталіцкай царквы.

Каментары25

  • Сымон
    09.04.2026
    Каб дагадзіць Крамлю, лукашысцкія калабаранты паўтараюць палітыку расейскіх каланізатараў, якія пасля масавай падтрымкі ўніяітамі паўстання 1830 года гвалтоўна прыядналі уніятаў да падпарадкаванай расейскаму самадзяржаўю маскоўскай царквы. Ганьба! Але ўсё вернецца.
  • Люцыян
    09.04.2026
    Знішчаюць як бальшавікі ўсё беларускае. Але ж ёсць глава рэлігій Аляксандр Румак! Чаму маўчыць?

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    09.04.2026
    А беларусы й надалей, як бараны, будуць башляць РПЦ. Прычым не звычайныя беларусы, з якіх малы спрос, а ўсялякія сьвядомыя...

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць