У Талочыне 10 красавіка адбыўся наезд на пешахода, пасля якога кіроўца кінуў яго без дапамогі.

61‑гадовы кіроўца аўтамабіля Audi A3, выязджаючы заднім ходам з паркоўкі па вуліцы Валадарскага, не заўважыў пешахода. Пад колы трапіла 77‑гадовая жанчына.
Пасля наезду машына на імгненне прытармазіла, але кіроўца не выйшаў з салона. Замест гэтага ён пераключыў перадачу і паехаў наперад, пакінуўшы пацярпелую ляжаць на дарозе без дапамогі.
Жанчыну даставілі ў рэанімацыю з цяжкімі траўмамі.
Супрацоўнікі ДАІ вылічылі і затрымалі парушальніка.
Каментары