Грамадства5555

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак

Павел Латушка расказаў пра размову з бізнэсменам Аляксандрам Кныровічам наконт прыходу апошняга на працу ў Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне. Па словах Латушкі, Кныровіч хацеў мець 5000 еўра ў месяц, але такіх заробкаў у НАУ няма. Кныровіч у гутарцы з «Нашай Нівай» паразважаў наконт заробкаў для сябе, для палітыкаў у выгнанні і для кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў. Якімі яны павінны быць?

Аляксандр Кныровіч. Фота: «Наша Ніва»

Латушка: У нас няма такіх заробкаў

У эфіры «Еўрарадыё» Павел Латушка раскрытыкаваў Аляксандра Кныровіча.

«Я не абвінавачваю яго ў тым, што ён працуе на КДБ, але ён працуе ў наратывах КДБ. І гэты чалавек няхай справаздачыцца, што за два гады ён зрабіў у Каардынацыйнай радзе? Нічога», — сказаў Латушка.

Ён распавеў, што Кныровіч некалі прыйшоў у НАУ і папрасіў вялікі заробак.

«Я сказаў: «У нас няма такіх заробкаў», — расказаў Латушка.

Павел Латушка. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

5000 еўра — базавы мінімум? 

Кныровіч жа кажа, што ніколі не прасіў у Латушкі такіх грошай.

«Я прыехаў у Польшчу з невялікай сумай грошай і разумеў: для таго, каб упэўнена сябе адчуваць па жыцці, у мяне мусіць быць нейкі мінімальны ўзровень забяспечанасці. Адна справа, калі чалавеку 20 гадоў і ўсё жыццё наперадзе, а іншая — калі табе каля 50. Таму я разумеў, што мой выбар будзе паміж тым: ісці ў палітыку або ісці працаваць на сябе», — тлумачыць бізнэсмен.

5000 еўра на месяц Кныровіч лічыць неабходнай сумай для таго, каб забяспечыць тыл і мець магчымасць сто працэнтаў сваіх сіл і свайго часу выдаткоўваць на палітыку.

«У такім выпадку я мог бы спакойна, не адцягваючыся на нешта іншае, паўнавартасна працаваць па 40 гадзін на тыдзень у якасці беларускага палітыка ў выгнанні», — кажа ён.

Кныровіч дадае, што на гэтым прапанаваў Латушку скончыць размову пра сваё працаўладкаванне ў НАУ, бо выдатна разумеў, што такі заробак у арганізацыі яму плаціць ніхто не стане — у іх такіх грошай няма, як няма і такіх высокіх зарплат у іншых супрацоўнікаў. Таму агулам пытанне ўладкавання і аплаты працы ён называе рытарычным.

«Перад тым, як займацца нечым высокім, мушу перш за ўсё думаць пра тое, як забяспечыць сабе жыццё. Гэта нармальны падыход да справы.

Трэба спачатку сацыялізавацца, а потым ужо пачынаць займацца нейкімі праектамі. Таму гэта была рытарычная фігура маўлення, ніколі з маіх вуснаў не гучала: «Павел, я гатовы працаваць на вас за 5000 еўра»», — запэўнівае бізнэсмен.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ці можна працаваць за ідэю?

Агулам Кныровіч лічыць, што на валанцёрскіх пачатках можна рабіць толькі нейкія кароткатэрміновыя рэчы.

«Можна нейкі непрацяглы тэрмін папрасіць людзей працаваць бясплатна — гэта нармальна. Вось жнівень 2020 года быў такім прыкладам: давайце мы ўсе разам штосьці зробім бясплатна, ад чаго потым нам усім будзе добра. Але калі прапанаваць людзям працаваць больш за 3‑4 месяцы выключна за ідэю, то яны пачнуць звальняцца», — лічыць ён.

На яго думку, у такіх выпадках застаюцца толькі фанатыкі (што, паводле яго слоў, шкодна для справы) або людзі, якім акрамя гэтага больш няма чым займацца, бо ў іх няма прафесіі, добрай адукацыі ці талентаў.

«Таму яны не могуць рэалізавацца ў іншым месцы і круцяцца вакол палітычных структур і НКА. Каб чалавек працаваў добра — яму трэба плаціць».

Бізнэсмен кажа, што ў сваім выпадку ён разумеў: маючы за плячыма вялікі досвед і добрую адукацыю, на якую было выдаткавана шмат часу і грошай, ён можа пайсці працаваць на сябе і забяспечыць сабе годны ўзровень жыцця.

Вяртаючыся да тэмы заробкаў беларускіх палітыкаў у выгнанні, Кныровіч кажа, што гэта важнае і складанае пытанне.

«У Польшчы ёсць мінімальная зарплата, ёсць сярэдняя, якая складае каля 1500 еўра на рукі, а ёсць больш высокія заробкі ў тых спецыялістаў, чые веды і ўменні ацэньваюцца вышэй. Таму мы павінны разумець: калі гэта здольны чалавек і высокакласны спецыяліст, то ён можа знайсці сабе працу ў той жа Польшчы або Літве».

У якасці адмоўнага прыкладу Кныровіч прыводзіць беларускую сістэму, дзе на заводзе з абаротам сотні мільёнаў даляраў працуе дырэктар з зарплатай тры тысячы даляраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Адказнасць і нагрузка вялізарныя, звольніць могуць у любы момант, а зарплата — усяго тры тысячы даляраў. Таму надыходзіць момант, калі з’яўляюцца схематозы, хабары, крадзяжы. Каб гэтага не адбывалася, зарплата ў спецыяліста, які кіруе заводам з мільённымі продажамі, мусіць быць нашмат большай за ўмоўныя тры тысячы. І тады на такія месцы будуць прыходзіць прафесіяналы, якія змогуць зрабіць прадпрыемства больш эфектыўным».

На думку бізнэсмена, падобны падыход павінен быць і ў палітыцы.

Таму ідэя Кныровіча ў тым, што калі мы хочам бачыць вынікі, то якасным палітыкам трэба плаціць годна.

«І калі Павел Латушка ці Святлана Ціханоўская за сваю дзейнасць будуць атрымліваць агучаныя мною 5000 еўра ці нават больш, то я толькі падтрымаю гэта. Бо трэба, каб грошай хапала не толькі на арэнду кватэры, ежу і адзенне, але і на тое, каб пасля не аказацца з сацыяльнай пенсіяй».

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка. Фота: Beata Zawrzel NurPhoto via Getty Image

Узровень заробкаў людзей у офісах палітыкаў, на думку Кныровіча, мусіць вызначацца рынкам.

«Пры ўсім патрыятызме існуе рынак працы. Спецыяльнасці ўнутры палітычных структур стандартныя: аналітык, маркетолаг, прэс-сакратар. У такіх спецыялістаў ёсць свая цана на рынку краіны пражывання, і чалавек мусіць атрымліваць столькі ж, колькі плацяць у той жа Польшчы або Літве», — лічыць Кныровіч.

Што ж зараз з заробкам у самога Кныровіча? 

«За гэтыя гады ў мяне быў невялікі перыяд з больш высокім прыбыткам, але цяпер — не. Таму пытанне, ці не пакінуць публічную актыўнасць і сканцэнтравацца на працы «на сябе», актуальнае ўвесь час».

Каментары55

  • Усе пра іх сказаў Пазняк
    12.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Можа спачатку
    12.04.2026
    Трэба перамагчы? Не? Гора-палітыкі.
  • Пытаннечка
    12.04.2026
    А чаму 5000, а не 150000, як у Мельнікавай?

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»7

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны18

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам22

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

У цэнтры Мінска пашыраць музей міліцыі. Каб прыбудаваць трохпавярховы шкляны корпус, зменяць закон2

Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана

Z-блогер «Ваявода вяшчае» са 170 тысячамі падпісчыкаў паабяцаў скончыць жыццё самагубствам. Але, здаецца, выжыў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»7

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць