Вайна11

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце заявіў, што Украіна прапанавала Расіі працягнуць спыненне агню пасля Вялікадня. У той жа час ён падкрэсліў, што УСУ могуць адказваць у выпадку парушэння «цішыні» расіянамі, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Падрабязна гаварылі ўчора і сёння з галоўнакамандуючым, сакратаром СНБА, таксама са Службай бяспекі Украіны пра рэжымы цішыні, зараз на Вялікдзень. Украіна прапаноўвала гэта ўжо неаднаразова. І добра, каб сапраўды атрымалася. Вялікдзень павінен быць часам бяспекі, часам міру. Было б правільна, каб спыненне агню працягвалася і далей. Мы далі гэту нашу прапанову Расіі», — сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што калі Расія зноў абярэ вайну замест міру, «гэта яшчэ раз прадэманструе ўсяму свету і Злучаным Штатам, хто і чаго насамрэч хоча».

Таксама Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што «Украіна будзе дзейнічаць люстрана».

«Калі расійскіх удараў не будзе, то не будзе і нашых адказаў. Мы памятаем, як было ў падобных сітуацыях раней, і дакладна ведаем, з кім маем справу. Калі не будзе расійскіх ракет, дронаў, мы будзем таксама прытрымлівацца цішыні ў небе. Для фронту задачы аналагічныя, але права на адказ у кожнага ўкраінскага падраздзялення ёсць», — сказаў прэзідэнт.

Ён таксама яшчэ раз адзначыў, што «адносна магчымасці падоўжыць спыненне агню сігнал расіянам даведзены».

Велікоднае перамір'е раней было аб'яўлена прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на перыяд ад 16:00 11 красавіка і да канца дня 12 красавіка.

Каментары1

  • И
    12.04.2026
    Куда пропали боты, которые писали что Украина не хочет перемирия?

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі4

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі4

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць