Грамадства22

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»

Афіцыйная версія: Баба Рая з’ехала скараць сусвет, а яе стваральнік пайшоў на новую працу. Расказваем, хто ж хаваўся за вобразам бабулі з Камароўскага рынку.

Фота: probusiness.io

Акаўнт Камароўкі з’явіўся дзесяць гадоў таму — у лютым 2016 года. Тады генеральны дырэктар рынка Мікалай Хмяльніцкі загадаў падначаленым стварыць старонку — а сваіх сваякоў прымусіў першымі на яе падпісацца.

Рэалізоўваць ідэю ўзяўся Іван Ткачук (у той момант ён быў кіраўніком аддзела сацыяльнага развіцця). Менавіта ён раскруціў акаўнт з нуля праз вобраз Бабы Раі.

Іван Ткачук, які працаваў у вобразе Бабы Раі. Скрыншот відэа

Чаму менавіта яна? Адказ трэба шукаць ля знакамітай скульптуры Алега Купрыянава, якая стаіць недалёка ад уваходу на крытыя рады. Афіцыйна яна мае назву «Гандлярка семечкамі», але ў народзе бронзавую жанчыну даўно называюць Баба Рая. Згодна з мясцовай легендай, некалі на Камароўцы сапраўды была гандлярка з такім імем, і яе вельмі любілі і дзеці, і дарослыя.

Да працы Іван паставіўся з душой — ён запісваў агляды на розныя тавары, размаўляў з гандлярамі. Яго цікавілі гісторыі людзей, ён быў асабіста знаёмы з усімі, хто прывозіў свае тавары на продаж.

Мужчына разумеў, што цяпер будзе цікавіць аўдыторыю: напярэдадні 8 сакавіка паказваў цюльпаны, да Вялікадня — булкі.

І — за што яго асабліва любілі пакупнікі — аператыўна адказваў на пытанні пра цэны. Звярталіся да Бабы Раі і калі хацелі адшукаць нейкую экзатычную для Беларусі садавіну ці агародніну. Іван ахвотна дапамагаў знайсці ўсё, бо добра ведаў Камароўку. Казаў, што гэтаму культаваму месцу сталіцы можна прысвяціць кнігу.

У сваіх інтэрв’ю Іван параўноўваў кірмаш з тэатрам, адзначаў, што пакупнікі часта ідуць не проста па тавар, а да канкрэтнага гандляра — як тэатралы ідуць у тэатр на выдатнага артыста: «Для паходу на рынак трэба мінімум тры гадзіны: пабадзяцца, прыцаніцца, абраць. І абавязкова пагутарыць! Кожны прадавец пра свайго сталага пакупніка ведае многае: імёны дзяцей, хто чым дыхае, чым захапляецца. Бачу ў гэтым цэлы рытуал, у якім ёсць душэўная эстэтыка».

А сторыс у акаўнце Камароўкі мужчына традыцыйна пачынаў з фразы: «Добрай раніцы, дарагі мой сябручок». Падпісчыкі любілі Івана за шчырасць і харызму. Дарэчы, цяпер на інстаграм Камароўкі падпісана амаль 83 тысячы чалавек.

Летась яшчэ ў жніўні БелТА апублікавала інтэрв’ю з Іванам (ён ужо стаў намеснікам генеральнага дырэктара па развіцці). Але ў верасні ў інстаграме з’явіўся дзіўны допіс, у якім паведамлялася, чаму Камароўка доўга маўчала — бо сышла Баба Рая: «Наша ўсімі любімая і вопытная Баба Рая, тая самая, што ведала ўсе сакрэты найсмачнейшай клубніцы, хрумсткіх агуркоў і самага гаваркога прадаўца, перадае вам вялікае прывітанне. Кажуць, што яна паехала на пошукі інгрэдыентаў для той самай салаты з дзяцінства, рэцэпт якой перадаваўся яшчэ ад яе прабабуляў. А можа, проста стамілася ад інстаграма і з’ехала ў цёплыя краі, каб там удасканальваць рэцэпт фірмовага квасу. Хто ведае! Няхай гэтыя таямніцы застануцца з Бабай Раяй, а мы перадаём ёй наша вялікае прывітанне!».

Абвясцілі і афіцыйную замену Бабе Раі — слова перадалі яе ўнучцы. Але ж такой любові дзяўчына не атрымала. І па сёння беларусы перыядычна абураюцца ў сацсетках, што інстаграм Камароўкі страціў душу.

У каментарах людзі пыталіся, ці ўсё добра з Іванам. У адказ ім пісалі, што той проста знайшоў новую працу.

Каментары2

  • Вольга
    26.02.2026
    Лукашысты ператвараюць усё, да чага дакрануцца ў антызолата - у лайно.
  • Знік?
    27.02.2026
    А на Акрэсціна шукалі?

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць