Грамадства2626

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі

Спявак Лявон Вольскі паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што ягоны гурт VOLSKI не будзе выступаць на варшаўскім фэстывалі Out Loud, дзе раней быў заяўлены ягоны ўдзел.

Лявон Вольскі. Фота: «Наша Ніва»

«Мы вельмі добра ставімся да ўдзельнікаў гэтай маштабнай акцыі і хацелі падтрымаць іх у выказваньні антываеннай, антытаталітарнай пазыцыі, але так супала, што 12 чэрвеня, то-бок, у час нашага меркаванага выступу, людзі, якія вызнаюць іншыя, адрозныя ад нашых, каштоўнасці, будуць святкаваць так званы «Дзень Расіі».

Выступ VOLSKI ў гэты дзень можа быць няслушна зразуметы і нават выкарыстаны варожымі сіламі ў іхніх дэструктыўных інтарэсах. Яшчэ раз выказваем сваю падтрымку ўдзельнікам OUT LOUD і да сустрэчы наступным разам!», — напісаў Лявон Вольскі.

Раней паведамлялася, што акрамя Лявона Вольскага з ягоным гуртом, у канцэрце павінны былі ўзяць удзел расійскія выканаўцы і гурты Noize MC, Манетачка, «Акварыум», «Машына часу», а таксама ўкраінскі гурт 20TOKENS. Усе яны цвёрда стаяць на антыпуцінскіх і праўкраінскіх пазіцыях.

Каментары26

  • Жыве Беларусь!
    18.04.2026
    Малайца , спадар Вольскi Слушна! Макарэвiч да вайны якшауся з пуцiным, якi Чачню разбамбiу i дамы узрывау на расеi.
  • Ань
    18.04.2026
    Жыве Беларусь!, макарэвіч і пасля сказаў, што не данаціць на зброю ўкраінцам, бо яна можа паляцець у маскву, дзе жыве яго сын.
  • Мора
    18.04.2026
    Як да фэстывалю датычыцца дзень расеи не зразумела,

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць