Ад сёння пенсіянерам даецца зніжка 50 адсоткаў на праезд у электрычках
Яна будзе традыцыйна дзейнічаць да 31 кастрычніка.

Фота: Белчыгунка
З 1 мая ў Беларусі пенсіянерам прадастаўляецца зніжка 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамляе прэс-служба Белчыгункі.
Для набыцця праязнога дакумента (білета) са зніжкай неабходна паказаць арыгінал пенсійнага пасведчання, а таксама мець яго пры сабе падчас паездкі.
Льгота не распаўсюджваецца на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама на праезд у цягніках гарадскіх ліній.
Каментары
Затое распаўсюджваецца на мянтоў, якія выйшлі на пенсію ў 45 гадоў. Бо ў іх ёсць пенсійнае пасведчанне.