Беларуска сутыкнулася з праблемай праз друк. Дакумент яна атрымала паўгода таму, але заўважыла яго асаблівасць толькі пільнае вока памежніцы на пашпартным кантролі.
«Паўгода таму атрымала новы пашпарт і спакойна жыла да моманту, як вырашыла паляцець не толькі ў суседнюю краіну, а крыху далей. І там пільнае вока дзяўчыны на пашпартным кантролі выявіла вось такую асаблівасць майго пашпарта.
Жарт нашых пашпартыстаў яна настолькі ацаніла, што адправілася паказваць усім сваім калегам, а мяне адправілі «пасядзець» на 3 гадзіны да высвятлення абставін», — расказала дзяўчына.
Дэфект такі, што яго зусім не чакаеш.
Справа ў тым, што старонкі ў дакуменце ідуць не па парадку: пасля 18‑й старонкі адразу ідзе 15-я. Прычынай стала памылка пры сшыванні дакумента.
На шчасце, выявілася гэта пры вяртанні, і дзяўчыну пусцілі дадому.
Каментатары ў Threads, дзе пост сабраў 270 тысяч праглядаў, параілі ёй мяняць пашпарт.
«Цяпер яшчэ і гэта правяраць», — абураюцца каментатары, якія пабеглі гартаць свае дакументы.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары
А пры перфарацыі нумара проста адлічана палову старонак ці па шве ў сярэдзіне.