Свет22

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў

Крэмль кантралюе расійскую арганізаваную злачыннасць і ўсё часцей звяртаецца да яе паслуг для правядзення дыверсій і забойстваў, паведаміла нямецкае Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў.

Пасольства Расіі ў Берліне. Фота: Markus Lenhardt/picture alliance via Getty Images

Такая ацэнка змешчана ў адказе ведамства на парламенцкі запыт Партыі зялёных Германіі, копію якога атрымала выданне Spiegel, піша «Агенцтва».

Паводле нямецкага ведамства, уплыву Крамля, верагодна, не змогуць пазбегнуць і групоўкі з іншых краін былога СССР, якія ў Германіі называюць расійска-еўразійскай арганізаванай злачыннасцю. Такія структуры, як мяркуецца, вымушаныя супрацоўнічаць з расійскімі ўладамі ў абмен на талерантнасць да іх дзейнасці з боку дзяржаўных органаў Расіі.

Паводле ацэнак урада Германіі, існуюць прыкметы сувязяў з Крамлём у груповак выхадцаў з былога СССР, якія актыўныя ў Германіі.

Прыцягненне крымінальных элементаў дазваляе Маскве адмаўляць сваю датычнасць да супрацьпраўных дзеянняў.

У адказе міністэрства адзначаецца, што нямецкія ўлады зафіксавалі вялікую колькасць падзей, якія маглі быць дыверсійнымі аперацыямі Масквы. Аднак у большасці выпадкаў даказаць прычыннасць Расіі не ўдавалася.

Таксама, паводле ацэнак урада Германіі, Расія ўсё часцей выкарыстоўвае для дыверсій людзей, завербаваных у інтэрнэце без прафесійнай падрыхтоўкі.

Гэта не першы выпадак апошнім часам, калі нямецкія праваахоўныя органы гавораць пра супрацоўніцтва расійскіх спецслужбаў з арганізаванай злачыннасцю. У красавіку вядучы следчы Дзяржаўнага кіравання крымінальнай паліцыі Германіі на судзе ў Франкфурце-на-Майне патлумачыў умоўна-датэрміновае вызваленне аднаго з вядомых расійскіх «злодзеяў у законе» Шакра Маладога (Захарыя Калашова) яго дамовай з ФСБ, МУС і «Вагнерам».

Каментары2

  • Аксён
    11.05.2026
    Нарката , распау́сюд наркаты , алькаголю , кантрабанда у́сяго .
    Злачыннасьць , у́ тым тая з 80 х 90 х , якую гэбуха кантралявала у́сю .
    У́сё гэта крамлёу́ская спецыяльнасьць .
    Аб гэтым кажуць перабежчыкі з к г б .
  • Жыгуль
    11.05.2026
    Вось дык навіна. А то мы не ведалі.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць