Вайна11

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца

У тэлеграм-канале ўкраінскага праекта «Хачу жыць» звярнулі ўвагу на відэа, якое з'явілася ў адным з Z-каналаў. У ім паказана, як расійскія вайскоўцы з групоўкі войскаў «Дняпро» палююць на Херсоншчыне за адмыслова пазначанымі машынамі Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных праектаў і нават гэтага не хаваюць — самі пішуць, што «засяклі браніраваны аўтамабіль з сімволікай ААН».

Скрыншот з відэа

Характэрна, што відэа суправаджаецца песняй разбойнікаў з савецкага мультфільма «Брэменскія музыкі».

«На самай справе гэта не самае страшнае, што твораць рускія. Аўтамабіль сапраўды браняваны, шанец выжыць ёсць. Куды страшнейшае «чалавечае сафары», якое рускія зладзілі ў Херсоне. Расійскія аператары БПЛА з левага берага Дняпра штодня залятаюць у Херсон і атакуюць людзей. Стары на ровары, мужчына на разбітых «Жыгулях», жанчыны на прыпынку, пажарная машына — рускія забіваюць усіх. Гэта не перабольшанне і не прапаганда — яны самі публікуюць відэа ўдараў дронаў. Так яны навучаюць сваіх аператараў БПЛА «баявой рабоце».

Толькі за 2024—2025 гады ў Херсонскай вобласці ад расійскіх удараў БПЛА загінулі 712 мірных жыхароў, параненыя 4175 чалавек. Акрамя таго, пацярпелі 480 супрацоўнікаў ДСНС, МУС, валанцёраў і медыкаў.

Атакі адбываюцца амаль штодня. Часам за суткі — некалькі дзясяткаў вылетаў дронаў менавіта па цывільных. Людзі хаваюцца пад сеткамі ад дронаў, не выходзяць без крайняй патрэбы, жывуць у падвалах.

Практыка не ўнікальная для Херсона — падобныя «сафары» ўжо фіксуюць у Запарожскай, Днепрапятроўскай і нават Чарнігаўскай абласцях. Але менавіта ў Херсоне яна стала самай масавай і сістэмнай.

Мы маем справу з абсалютным злом, якое выдатна ўсведамляе сваю сутнасць і ганарыцца гэтым», — адзначаюць у праекце «Хачу жыць».

Каментары1

  • кнчныя рускія злыдні
    16.05.2026
    «Куды страшнейшае «чалавечае сафары», якое рускія зладзілі ў Херсоне. Расійскія аператары БПЛА з левага берага Дняпра штодня залятаюць у Херсон і атакуюць людзей. Стары на ровары, мужчына на разбітых «Жыгулях», жанчыны на прыпынку, пажарная машына — рускія забіваюць усіх. Гэта не перабольшанне і не прапаганда — яны самі публікуюць відэа ўдараў дронаў.»

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць