Свет22

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»

Аперацыя была праведзена гэтай ноччу па асабістым загадзе прэзідэнта ЗША.

Амерыканскія і нігерыйскія ўзброеныя сілы ліквідавалі Абу-Білала аль-Мінукі — другую асобу ў глабальнай іерархіі «Ісламскай дзяржавы» Пра гэта абвясціў у сваёй сацсетцы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, назваўшы яго «найбольш актыўным тэрарыстам у свеце».

Трамп паведаміў, што аперацыя была праведзена гэтай ноччу па яго асабістым загадзе. Ён назваў яе «бездакорна выкананай, старанна спланаванай і вельмі складанай». Аль-Мінукі хаваўся ў Афрыцы, аднак амерыканскія спецслужбы адсочвалі яго перамяшчэнні праз уласныя крыніцы.

Паводле слоў Трампа, са смерцю аль-Мінукі «глабальныя аперацыі ІДІЛ значна аслабленыя». Прэзідэнт падзякаваў ураду Нігерыі за партнёрства. Ліквідацыя адбылася на фоне актыўнай барацьбы ЗША з тэрарыстычнымі групоўкамі ў Афрыцы. 

Каментары2

  • Праўда
    17.05.2026
    Гэты тэрарыст быў самым статусным, самым модным і першакласным у свеце — абсалютны нумар адзін! Але пад маім кіраўніцтвам нашы неверагодныя вайскоўцы знішчылі яго прыгожа і вельмі хутка. Ніводзін іншы прэзідэнт не здолеў бы гэтага зрабіць, асабліва Байдэн, а я зрабіў. Сёння Амерыка зноў у бяспецы і перамагае як ніколі раней, бо мы — самыя моцныя, і ўсе астатнія гэта выдатна ведаюць!
  • Праўда
    17.05.2026
    ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ ДА ГЭТАГА ПЫТАННЯ!!!

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць