Спорт

Вядомыя ўсе патэнцыйныя супернікі беларускіх клубаў у новым сезоне еўракубкаў

Лёсаванне першага раўнда кваліфікацыі новага сезона футбольных еўракубкаў пройдзе праз два тыдні, 16 чэрвеня. Беларусь сёлета прадставіць тры, а не чатыры клубы.

«МЛ Віцебск» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў трапіў у нясеяныя, прычым клуб, які не мае ніякага футбольнага вопыту, мае самы нізкі каэфіцыент. 

Супернікам беларускага клуба будзе каманда з ліку: ірландскі «Шэмрак Роверс», фінскі «КуПС», косаўская «Дрыта», гібралтарскі «Лінкольн Рэд Імпс», баснійскі «Борац», ісландскі «Вікінгур», румынская «Універсітаця», латвійская «Рыга», фарэрскі «Клаксвік», эстонская «Флора», паўночнаірландскі «Ларн», валійскі «Нью-Сэйнс», малдоўскі «Петракуб».

Мінскае «Дынама» і БАТЭ выступяць у Лізе канферэнцый, яна трапілі ў лік сеяных.

Патэнцыйныныя супернікі: фінскія»Ільвес» і «Інтэр» (Турку), андорская «Санта-Калома, валійскія «Конас Кі», «Пенібонт», «Кэрнарфон Таун», ірландскі «Багеміанс», косаўская «Малішава», мальтыйскі «Марсашлок», ісландскі «Сьцярнан», гібралтарская «Еўропа», казахстанскі «Елімай», літоўскі «Хегельман», фарэрскі «Рунавік», паўночнаірландскі «Глентаран», эстонскі «Нымэ Калью», баснійскі «Вележ», сан-марынскі «Віртус», латвійская «Ліепая», албанскія «Эльбасані», «Дынама Сіці», люксембургскія «Мандорф-ле-Бэн» і «Уна Штрасэн», чарнагорскія «Петравац» і «Морнар».

У дзень лёсавання патэнцыйныя супернікі разбіваюцца на падгрупы, і круг патэнцыйных супернікаў зніжаецца да чатырох-пяці.

Матчы першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдуць 7‑8 і 14‑15 ліпеня, Лігі канферэнцый — 9 і 16 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць