Кіно44

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў

Намёкі на раскрыццё адной з найвялікшых тайн чалавецтва — вось што атачае «Дзень выкрыцця» (Disclosure Day) Стывена Спілберга. 

Фота: кадр з трэйлера

Яшчэ за некалькі дзён да прэм’еры пра «Дзень выкрыцця» (Disclosure Day) амаль нічога не было вядома. Рэжысёр стужкі Стывен Спілберг дадаваў інтрыгі ў інтэрв’ю і ў фінальным трэйлеры — маўляў, ён цяпер глядзіць на прышэльцаў не як на істот з навуковай фантастыкі, а як на нешта, што, можа, ужо пачынае раскрываць сябе.

«Дзень выкрыцця» яўна парадуе канспіролагаў. Там два галоўныя героі, метэаролаг Маргарэт Фэйрчайлд (Эмілі Блант, зорка «Д’ябал носіць Prada») і эксперт па кібербяспецы Дэніэл Келнер (Джош О’Конар), якія даведваюцца пра доўгую змову ўрадаў і карпарацый датычна іншапланетнікаў. І вырашаюць гэта ўсё раскрыць.

Дэніэл звязаны з уплывовай арганізацыяй Wardex, падазрона падобнай да «Людзей у чорным» з аднайменнай франшызы. Той арганізацыяй кіруе Ноа Скэнлан (Колін Фёрт), чыя мэта — схаваць ад людзей праўду пра іншапланетнікаў. Не дзіва, што людзі з Wardex распачынаюць паляванне на Келнера.

Фота: кадр з трэйлера

Спілберг зняў свой першы вялікі фільм пра іншапланетнікаў ажно 49 гадоў таму, у 1977-м. Гэта былі «Блізкія кантакты трэцяй ступені», культавы сай-фай пра электрыка, які змяняецца пасля сустрэчы з НЛА. У 1982‑м Спілберг прэзентаваў «Іншапланетніка» — душэўную гісторыю самотнага хлопчыка і ягонага сябра-прышэльца. А ў 2005‑м выпусціў сваю версію «Вайны сусветаў» па Герберце Уэлсе з Томам Крузам у галоўнай ролі.

Цяпер тэма іншапланетнікаў модная, і Спілберг схапіў момант. Вясной 2022‑га ў амерыканскім Кангрэсе ўпершыню за 50 гадоў прайшлі публічныя слуханні па той тэме, іх ладзілі і ў наступныя гады. У 2023‑м на адным з такіх слуханняў былы амерыканскі разведчык і два былыя вайскоўцы пад прысягай расказалі пра досвед кантактаў з НЛА. А ў маі 2026‑га амерыканскія спецслужбы рассакрэцілі дзясяткі гігабайтаў даных па тэме НЛА, і мусіць рассакрэцяць яшчэ болей.

«Я цяпер нашмат больш схільны, чым калі здымаў «Блізкія кантакты», лічыць, што мы не адзіная разумная цывілізацыя ў Сусвеце», — кажа Спілберг у фінальным трэйлеры «Дня выкрыцця». І дадае:

«Я раней казаў сабе, ці не было б цудоўна, калі б усё гэта аказалася праўдай? Ці не будзе цудоўна для людзей ведаць, што гэта ўсё — праўда?»

Новы фільм здымалі ў вялікай сакрэтнасці. Джош О’Конар расказваў журналістам, як гэта праяўлялася:

«Калі мне прывезлі сцэнар, я якраз здымаўся ў новай частцы «Дастаць нажы» і быў у гатэлі. Туды прыехаў кур’ер на матацыкле, аддаў мне сцэнар, а на наступны ранак кур’ер зноў прыехаў і забраў сцэнар. За час кар’еры я з такім ніколі не сутыкаўся».

О’Конар мяркуе, што такі ўзровень сакрэтнасці можа быць звязаны з асобай Спілберга — маўляў, усім цікава, што ж новае здымае той геній.

Асабліва ад гледачоў хавалі апошнюю частку фільма. Спілберг сам пацвердзіў, што ні секунды з фінала стужкі не выкарыстоўвалася ў яе маркетынгу.

У прома-кампаніі да «Дня выкрыцця» рэжысёр увогуле нагаварыў шмат загадкавага, што цяпер абмяркоўваюць. Напрыклад, разважае — калі іншапланетнікі і існуюць, то, па сюжэце фільма, тую праўду трэба даваць асцярожна. Мяркуючы па першых водгуках, у «Дні выкрыцця» добра паставіліся да хрысціянства, але ў сваім інтэрв'ю Спілберг бязлітасны — шмат каго праўда пра іншапланецян прымусіла б перагледзець стаўленне да сваёй рэлігіі:

«Калі б тая праўда ўся стала вядомая імгненна, калі б урад абвясціў «так, мы хавалі гэта ад вас з 1947-га», гэта б нашкодзіла шмат каму.

Фота: кадр з трэйлера

Фільм таксама даследуе пазіцыю царквы. Што гэта ўсё зробіць з фундаментальнымі перакананнямі, якія ёсць шмат у каго з нас? І Бог з'яўляецца Богам толькі на нашай планеце або ён з'яўляецца Богам для кожнай сістэмы, дзе ёсць цывілізацыя, разумнае жыццё ці жыццё, якое развіваецца?»

І нібыта гэтага было мала, Спілберг зноў і зноў намякае, што выдумкі ў стужцы не так і шмат:

«На маё сціплае меркаванне, фільм пабудаваны на аснове праўды».

Спілберг — не адзіны ў камандзе «Дня выкрыцця», хто пастараўся адысці ад фантазій у гэтай тэме, наколькі гэта магчыма. У тых секундах фільма, якія паказвалі ў трэйлерах, ёсць дзіўны эпізод з актрысай Эмілі Блант. Яе гераіня, вядучая прагнозу надвор’я, спрабуе запісаць чарговы прагноз, але замест расказаў пра тэмпературу і ападкі з яе горла вырываюцца дзіўныя нечалавечыя гукі.

Фота: кадр з трэйлера

Блант прызнавалася журналістам, што тая дзіўная сцэна — не ШІ, і гукі яна прамаўляла сама. У працы над фільмам актрыса натхнялася сапраўднымі сведчаннямі людзей, якія лічаць, што перажылі сустрэчу з іншапланетнікамі. Бо зрэшты, адкуль яшчэ ёй браць інфармацыю? 

Фота: кадр з трэйлера

Выглядае, што на здымачнай пляцоўцы працаваў і беларус. У спісе стваральнікаў фільма ёсць загадкавы Ales Brodsky, мастак-дэкаратар, які таксама працаваў у буйных праектах накшталт «Джокера» і «Вестсайдскай гісторыі».

Магчыма, менавіта Алесь адказны за невялічкую згадку Беларусі ў «Дні выкрыцця». У першай палове фільма вам, акрамя іншага, пакажуць штаб-кватэру Wardex з велізарнымі электроннымі экранамі, якія арганізацыя выкарыстоўвае, каб маніторыць свае дрэнныя справы. Будзьце ўважлівыя, бо ў вуглу аднаго з тых экранаў ёсць надпіс Belarus.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Отец Засандалий
    26.06.2026
    Посмотрел. Больше не хочу. Спилберг уж не тот...
  • Семён Альтов
    26.06.2026
    Во все времена люди не верили, что сами дошли до такой жизни. Именно поэтому так нужны инопланетяне, живые и мёртвые.
  • Бэв
    26.06.2026
    Вообще на шедевр не тянет, ляпы сплошные, нелогично все. Как будто студент снимал. На троечку

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць