Спорт

Новае пракляцце НХЛ: набраў 100 балаў — застаўся без Кубку Стэнлі

«Каларада» з клубным рэкордам прайшоў рэгулярку, салідна выглядала «Тампа», а Конар Макдэвід пасля няўдачы на Алімпіядзе павінен быў выплюхнуць усю злосць у плэй-оф.

Фота: Gregory Shamus/Getty Images

Але ў фінале Кубка Стэнлі гуляюць іншыя каманды: «Караліна» і «Вегас», і ў гэтых камандах няма ніводнага, хто набраў бы ў рэгулярцы-2025/26 100 і больш балаў (улічваецца гол+пас), піша Sports.ru.

У НХЛ столькі забабонаў, дрэнных прыкмет і проста цікавых заканамернасцяў, якія могуць перашкодзіць камандзе выйграць Кубак Стэнлі, што галава ідзе кругам. Вось толькі некаторыя з іх:

— нельга перамагаць у рэгулярным чэмпіянаце;

— нельга дакранацца да трафеяў за перамогу ў фінале канферэнцыі (то-бок у агульным паўфінале);

— нельга быць найлепшым брамнікам рэгуляркі ды інш.

Уладальнікі «Харта», які ўручаецца найлепшаму бамбардзіру рэгулярнага чэмпіянату не перамагалі ў Кубку Стэнлі з 2004 года, і тады «Тампа-Бэй» Марціна Сен-Луі вельмі пашчасціла ў шостай гульні фіналу з «Калгары».

Узяць «Везіна трафей» (уручаецца найлепшаму галкіперу) і чэмпіёнскі пярсцёнак у адзін сезон пасля Ціма Томаса не ўдавалася нікому, і з таго часу прайшло ўжо 16 гадоў.

А «Марыс Рышар Трафей» [уручаецца гульцу, што закінуў найбольшую колькасць шайб у рэгулярцы, без уліку галявых пасоў — НН]— гэта наогул чорная метка.

У Аляксандра Авечкіна іх 9, а перамога ў плэй-оф усяго адна. З іншых снайпераў Кубак Стэнлі заваёўваў толькі Сідні Кросбі, а ж трафей уручаюць з 1999 года.

Ёсць спіс найлепшых бамбардзіраў каманд, якія выйгралі Кубак пасля «Пітсбурга» Малкіна і Кросбі ў 2009 годзе. Толькі ў двух чэмпіёнаў былі хакеісты з 90 і больш баламі, а ў чатырох не набіралі больш за 70.

Найлепшым бамбардзірам «Вегаса» ў рэгулярцы-2022/23 стаў Джэк Айкел (66 балаў), і клуб выйграў Кубак Стэнлі.

Гэтая тэндэнцыя, працавала і ў 90-х, і да вялікага лакаўту 2004 года. Напрыклад, у 1993 годзе 21 чалавек з 14 каманд набраў 100+ балаў, а перамогу ў плэй-оф атрымаў «Манрэаль», у якога самым выніковым быў Вінсэнт Дамфус з 97 баламі. 

Праз год Кубак Стэнлі выйграў «Рэйнджэрс» з найлепшым бамбардзірам Сяргеем Зубавым. Марыё Лем’ё і Ярамір Ягр у эпоху так званай «мёртвай шайбы» лёгка набіралі па 110—120 балаў, а ў плэй-оф руліў «Дэтройт», у якога пры Скоці Боўмэне кожнае звяно было першым, а самы таленавіты форвард увогуле гуляў у абароне.

Зараз у фінале Кубка Стэнлі гуляюць «Вегас» і «Караліна».

«Караліна» сёння выйграла 4:2 і павяла ў серыі 3:2 (у фінальнай серыі гэтага года, каб перамагчы ў матчы, трэба, дарэчы, закінуць мінімум чатыры шайбы).

Наступны матч у ноч на панядзелак у Лас-Вегасе. Серыя ідзе да чатырох перамог.

І «Караліна», і «Вегас» толькі раз бралі Кубак Стэнлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Усе навіны →
Усе навіны

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

Рыбінск у агні і чорным дыме — беспілотнікі атакавалі стратэгічнае нафтавае сховішча12

Марыя з Гродна папрасіла ў сацсетках сукенку на выпускны. У адказ ёй прапанавалі цэлы гардэроб — бясплатна7

Пакуль першая сенсацыя мундыялю: Аўстралія перамагла Турцыю3

Зяленскі падпісаў закон аб скасаванні абароны рускай мовы ва Украіне. Што гэта азначае33

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць