Грамадства66

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»

У Беларусі рыхтуюцца змены ў закон, які рэгулюе сістэму дзяржаўных узнагарод. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Яўген Каваленка. Паводле яго слоў, ужо распрацоўваецца законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», які ўключаны ў план падрыхтоўкі заканадаўчых актаў на 2026 год, зацверджаны Лукашэнкам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Падчас падрыхтоўкі законапраекта спецыялісты розных дзяржаўных органаў аналізуюць некалькі важных пытанняў. Разглядаецца магчымасць стварэння новых дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў, удакладняюцца асобныя нормы дзейнага закона, а таксама вывучаецца парадак вылучэння грамадзян да ўзнагароджання і патрабаванні да людзей, якія могуць атрымаць дзяржаўныя ўзнагароды.

Адной з найбольш прыкметных прапаноў стала ініцыятыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па стварэнні новага ордэна з працоўнай назвай «Бацькоўская доблесць».

Мяркуецца, што такую ўзнагароду будуць атрымліваць сем’і, якія выхавалі вялікую колькасць дзяцей і на працягу многіх гадоў паказваюць прыклад іншым грамадзянам у захаванні сямейных традыцый, умацаванні сямейных каштоўнасцяў і выхаванні маладога пакалення.

Каментары6

  • умка шоснаццаты
    12.06.2026
    а ордэн №1 дадуць каму?
  • Ёсік
    12.06.2026
    На ілюстрацыйным фота перад артыкулам хворыя бацькі, калі так зьдзекваюцца са сваіх дзяцей. Трэба для такіх шчэ адзін ордэн - прышыбленыя бацькі.
  • кісё
    12.06.2026
    Ёсік, можа нават з'явіцца прошвішча такое - прышыбацька ці ябацька

    дык такіх нармальныя людзі будуць абыходзіць стараной, як чумы

Цяпер чытаюць

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Усе навіны →
Усе навіны

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

Рыбінск у агні і чорным дыме — беспілотнікі атакавалі стратэгічнае нафтавае сховішча12

Марыя з Гродна папрасіла ў сацсетках сукенку на выпускны. У адказ ёй прапанавалі цэлы гардэроб — бясплатна7

Пакуль першая сенсацыя мундыялю: Аўстралія перамагла Турцыю3

Зяленскі падпісаў закон аб скасаванні абароны рускай мовы ва Украіне. Што гэта азначае33

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць