Падчас праходжання навальнічнага фронту па Беларусі былі зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў у Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа
У Дзяржынску паваленыя дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў. Для ліквідацыі наступстваў здарэння супрацоўнікі МНС праводзілі работы па распілоўцы і прыборцы дрэў.
Паводле аператыўнай інфармацыі, у выніку падзення дрэў ніхто не пацярпеў.
Сярод іншага моцны вецер таксама пашкодзіў лінію электраперадач у Брагіне.
Каментары