Грамадства11

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле

Аляксандр Пархоменка толькі два гады таму скончыў універсітэт. 

Аляксандр Пархоменка. Фота: schools.by

Аляксандру Пархоменку 23 гады. Ён родам з вёскі Дуброва Ельскага раёна. У 2020 годзе паступіў у Mазырскі ўніверсітэт на бюджэт па спецыяльнасці «Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва». 

Пасля заканчэння ўніверсітэта хлопец размеркаваўся ў сярэднюю школу №6 Мазыра, дзе працаваў настаўнікам працоўнага навучання. 

На працы яго цанілі як перспектыўнага спецыяліста. У 2025 годзе Аляксандр стаў пераможцам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу сярод працуючай моладзі «SuperПРОФІ» ў намінацыі «SuperПРОФІ ў сферы адукацыі і навукі» і прадстаўляў Мазыршчыну на абласным этапе.

Хлопца арыштавалі за палітыку. Нядаўна Гомельскі абласны суд прызнаў Аляксандра вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі («садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці»).

Дакладныя абставіны яго крымінальнай справы пакуль застаюцца невядомымі, але, імаверна, пераслед звязаны са справай Гаюна.

Хлопцу прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію — анлайн ён так і не з'явіўся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Indrid Cold
    23.06.2026
    Добрых людзей садзяць, а лукашэнкаўскі біямусар едзе забіваць Украінцаў

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць