Грамадства1313

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны

Маці Максіма Грыгаровіча шукае тых, хто яго бачыў апошні раз. 

Максім Грыгаровіч, прыжыццёвае фота. Крыніца: Аднакласнікі

Максім Грыгаровіч нарадзіўся ў 2000 годзе ў Баранавічах. Пра раннія годы сказаць, уласна, няма чаго — зусім мала пажыў і нічым асабліва не адзначыўся, апроч вельмі ранняй судзімасці — будучы п'яным, ашукаў таксіста. 

Дакладна зразумець, што адбылося, складана, таму вось проста арыгінал на пратакольнай мове з базы Belpol: «Грыгаровіч М.С. 22.09.2018 каля 05:13, у стане алкагольнага ап'янення, каля крамы «Дамашні» […] маючы намер завалодаць тэлефонам Х., пакінутым апошнім у таксі, увёў у зман кіроўцу таксі і пераканаў яго ў тым, што тэлефон належыць яму асабіста. Шляхам падману завалодаў тэлефонам «XIAOMI REEDMI 5A DARK GREY» коштам 200 рублёў».

Далейшы лёс у хлопца таксама не склаўся — ён стаў шукаць самарэалізацыі не там і не так. Паехаў ваяваць за Пуціна і штурмаваць украінскія пазіцыі на Ліманскім кірунку ў складзе сумнавядомай в/ч 12271.

Максім Грыгаровіч на заднім плане. Фота: Аднакласнікі

Рашэнне хлопец прыняў напачатку 2026 года, прайшоў вучэбку і знік без звестак. 

Цяпер па ім у Баранавічах бядуе яго маці Святлана, публікуючы фатаграфіі сына ў вайсковай форме на сваёй старонцы ў Аднакласніках у надзеі, што нехта з яе беларускіх сяброў зможа дапамагчы адшукаць сына ва ўкраінскім стэпе. 

Скрыншот, які маці зрабіла падчас аднаго з апошніх сазвонаў з Максімам, перад тым як той пайшоў на штурм. Фота: Аднакласнікі

Каментары13

  • ₽убль деревянный
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Такі вынік
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • )))))
    23.06.2026
    Дарэчы гэта не першы выпадак калі Дурань з Беларусі гіне за чамадан лайна старога маньяка шеломова-путина

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць